Грамадства

Хлопец, які трапіў на відэа, дзе сілавікі жорстка затрымліваюць людзей у краме на Чарвякова, распавёў, што адбылося

«Мы былі на плошчы Перамен, а пасьля вырашылі пайсьці ў «Гіпа» ў прыбіральню і пагрэцца. Там хвілін 15 ужо стаялі ў чарзе, калі пачулі гукі сьвятлошумавых гранат на вуліцы, — распавядае ён. — Я выйшаў, і там ужо было мора сілавікоў у чорным. Людзі стаялі ля крамы і грукалі па мэталічнай паверхні. Калі сілавікі пабеглі ў бок гіпэрмаркета, людзі запанікавалі, сталі забягаць у краму. І я таксама зайшоў», цытуе Радыё Свабода.

Далей, кажа хлапец, ужо адбывалася тое, што відаць на відэа.

«Заляцеў спачатку адзін у чорным, як ашалелы, пачаў зьбіваць і круціць хлопца. А пасьля забеглі яшчэ чалавек шэсьць, наляцелі на мяне, на мужчыну побач, — згадвае хлапец. — Пачалася нейкая сеча, у якой не разумеў нічога, я хапаў мужчыну за руку каб быць разам, чапляўся за мэталічную агароджу, а яны працягвалі дубінамі зьбіваць мяне і людзей побач. Мяне схапілі за каўнер і я ўжо недзе ўнутры адчуваў быццам хана будзе, быццам мяне ўжо амаль нясуць у пекла.

Але я трымаўся да апошняга, людзі дапамагалі, жанчыны здаецца крычалі: «Ня біце, спыніцеся». Пасьля памятаю што я на падлозе, мяне адзін з нападнікаў цягне за нагу, я чапляюся за ногі людзей, за што трапляецца».

Хлапцу пашанцавала — сілавікі сышлі з крамы, не затрымаўшы яго. Але на галаве засталіся раны. Яму на дапамогу прыйшлі мэдыкі, якія апынуліся побач, — прынесьлі бінты, прамылі параненую галаву.

Хлапец зьвярнуўся ў шпіталь. Кажа, што давялося доўга сядзець у чарзе. Яму наклалі 3 швы і паставілі дыягназ ЧМТ. Ад шпіталізацыі ён адмовіўся. Яшчэ кажа, што ў яго моцна баліць нага — «уся сіняя, і хадзіць цяжка».

«Пакуль я сядзеў 3 гадзіны ў шпіталі, прывозілі іншых людзей у дрэнным стане, зламанымі і зьбітымі, — кажа хлапец. — А вахцёрка, жанчына сталага веку, увесь час чаплялася да людзей і лаялася, казала, што на месцы прэзыдэнта страляла б іх на месцы ўсіх».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі11

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

«Нас праводзілі ўсе Калядзічы». Кірыл Казей расказаў пра выдварэнне з краіны ў апошняй партыі палітвязняў1

«За што я плачу грошы?» Беларус паскардзіўся на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама», і ён такі не адзін10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі11

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць