Улада22

Эканоміка яшчэ не дасягнула раўнавагі

Золатавалютныя рэзервы ў красавіку зноў скараціліся амаль на 400 млн даляраў ЗША.

Золатавалютныя рэзервы ў красавіку зноў скараціліся амаль на 400 млн даляраў ЗША.

Міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, скараціліся ў красавіку на 390,4 млн. даляраў (на 9,8%) і на 1 мая дасягнулі 3 млрд. 564,8 млн. даляраў ЗША. Такія звесткі абнародаваны Нацыянальным банкам Беларусі.

На 1 студзеня 2009 года памер золатавалютных рэзерваў Беларусі па методыцы МВФ складаў 3 млрд. 61,1 млн. даляраў. Увесь час з пачатку года ажыццяўляліся запазычанні на замежных рынках, а таксама прыходзілі іншыя паступленні памерам 1 млрд. 913 млн. даляраў ЗША, якія былі залічаны ў склад золатавалютных рэзерваў.

У прыватнасці, у студзені 2009 года Беларусь атрымала першы транш крэдыту МВФ у памеры 788 млн. даляраў ЗША, у лютым — 625 млн. даляраў ад продажу чарговага пакета акцый ААТ «Белтрансгаз», у сакавіку Беларусь атрымала чарговы транш расійскага крэдыту на суму 500 млн. даляраў ЗША.

За 2008 год золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 1 млрд. 121,1 млн. даляраў, нягледзячы на першы транш расійскага крэдыту ў памеры 1 млрд. даляраў, які паступіў у лістападзе, і ў снежні — крэдыту Венесуэлы ў 500 млн. даляраў. З улікам гэтых сродкаў сукупнае зніжэнне золатавалютных рэзерваў у 2008 годзе склала каля 2 млрд. 621,1 млн. даляраў.

Згодна з методыкай МВФ, міжнародныя рэзервы Рэспублікі Беларусь вызначаюцца як высокаліквідныя замежныя актывы, якія складаюцца з манетарнага золата, спецыяльных правоў запазычвання Беларусі ў МВФ, рэзервовай пазіцыі краіны ў МВФ і валютных рэзерваў.

Яны могуць быць аператыўна выкарыстаны для інтэрвенцый на валютных рынках для стабілізацыі курсу нацыянальнай валюты, фінансавання ўрадам імпарту тавараў і паслуг, разлікаў па пагашэнні і абслугоўванні дзяржаўнага знешняга доўгу, на іншыя мэты.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыйшло СМС: заплаціце 450 рублёў». Дзіцяці мінчука прыходзяць паведамленні пра чужыя даўгі1

Новы фронт іранскай вайны: хусіты пагражаюць пастаўкам нафты13

Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў1

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць