Грамадства33

Арыштаваных супрацоўнікаў PandaDoc абвінавачваюць па артыкуле, за які можна атрымаць ад 3 да 10 год

Сёння чатыром затрыманым супрацоўнікам PandaDoc выставілі абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК). Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам, перадае TUT.BY.

У пачатку верасня чатыры супрацоўнікі PandaDoc — галоўны бухгалтар Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, менеджар па прадукце Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап — былі арыштаваныя на два месяцы па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры, у дачыненні да іх была заведзеная крымінальная справа па частцы 4 артыкула 210 КК Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі падазраваліся ў тым, што яны як група асоб, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, завалодалі грашовымі сродкамі ў памеры каля 107 тысяч беларускіх рублёў з бюджэту, прычыніўшы тым самым шкоду дзяржаве. Іх справу перадалі ў цэнтральны апарат Следчага камітэта Беларусі.

Сёння, 11 верасня, усім чацвярым выставілі абвінавачванне, як паведаміў адвакат кампаніі PandaDoc Антон Гашынскі, у махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 артыкула 209, хоць раней гаворка ішла пра ч. 4 арт. 210). Аднак, як адзначае адвакат, абвінавачванне не канкрэтызаванае, ролі і дзеянні фігурантаў у іх не распісаныя.

Абарона лічыць абвінавачванне неабгрунтаваным і ў панядзелак падасць скаргу на меру стрымання і на пастанову аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага.

Самі супрацоўнікі кампаніі заявілі аб сваёй невінаватасці і катэгарычна адхілілі выстаўленае абвінавачванне.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць