Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, піша БЕЛТА.
«Вяртанне, як некаторыя кажуць, да Канстытуцыі 1994 года — мы з вамі гэта не проста прайшлі або пражылі, а ўвабралі ў сябе. Мы бачылі, што тады рабілася. Вяртанне назад — гэта, напэўна, не ёсць рух. Гэта ёсць перамены, але гэта не рух наперад. Хацелася б, каб гэтыя перамены рухалі наша грамадства наперад. На такіх пераменах мы будзем настойваць і прапаноўваць нашаму народу такія змены», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары