Выбары-202033

У Віцебску за «хуліганства» затрымалі чацвярых назіральнікаў. Але потым папрасілі прабачэння і адпусцілі

У Віцебску 5 жніўня, у другі дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, на выбарчых участках №12, 13 і 14 затрымалі чацвярых назіральнікаў. Адміністрацыя школы №25, дзе знаходзяцца гэтыя ўчасткі, не дазваляла ім знаходзіцца ў будынку і выклікала міліцыю. Тая склала пратакол за дробнае хуліганства і адвезла затрыманых у РАУС. Аднак пасля разбору міліцыянты іх адпусцілі, папрасілі прабачэння і паведамілі, што ў будынку школы назіральнікам знаходзіцца не забаронена, піша Tut.by.

Выбарчы ўчастак № 12 у Віцебску. Здымак зроблены 17 лістапада 2019 года, падчас выбараў у парламент. Фота: Алесь Пілецкі, Tut.by

У СШ №25 на вуліцы Чкалава знаходзяцца тры ўчасткі для галасавання: №12, 13 і 14.

Пра тое, што адбылося ў школе, Tut.by распавёў адзін з затрыманых незалежных назіральнікаў — Андрэй Кешанюк.

— На ўчастку №12 сёння ўжо знаходзіліся тры назіральнікі — а больш чалавек, па рашэнні ЦВК, на датэрміновым галасаванні быць не можа. Нам, незалежным назіральнікам, старшыня ўчастковай камісіі Аляксей Панцылееў дазволіў знаходзіцца ў фае школы і сачыць за тым, што адбываецца каля дзвярэй на ўчастак. Аднак дырэктар СШ №25 Наталля Нікіфарава папрасіла нас пакінуць будынак школы: маўляў, мы — староннія людзі і мяшаем выбарчаму працэсу.

Андрэй Кешанюк удакладніў, якім заканадаўчым дакументам дырэктарка кіруецца, забараняючы назіральнікам знаходзіцца ў школе. Наталля Нікіфарава патлумачыла, што ўнутраным рэжымам навучальнай установы — староннія асобы знаходзіцца тут не павінны. І прапанавала назіральнікам выйсці на вуліцу: маўляў, сёння добрае надвор'е, а ў двары школы ёсць лаўка.

Аднак назіральнікі спрабавалі адстаяць сваё права весці назіранне за датэрміновым галасаваннем, і ў школу выклікалі нарад міліцыі.

Спачатку міліцыянты спрабавалі выслухаць абодва бакі канфлікту і вырашыць яго. Аднак потым назіральнікам паведамілі, што ў дачыненні да іх распачата адміністрацыйнае разбіральніцтва па артыкуле 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства).

У РАУС павезлі двух назіральнікаў з участка №12, і па адным — з участкаў №13 і 14.

— Пратаколы мы не падпісвалі. Пасля разгляду ў РАУС усіх чацвярых адпусцілі. Сказалі, што ніякіх прэтэнзій да нас не маюць. Папрасілі прабачэння за дастаўленыя нязручнасці і паведамілі, што мы можам знаходзіцца ў будынку школы, што ў гэтым няма ніякага правапарушэння, — распавёў Андрэй Кешанюк.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады2

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Без Кітая пуцінская Расія — нішто6

Аналіз ДНК раскрыў шакуючую праўду пра бацькоў Тутанхамона4

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»6

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны30

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага4

Перавозчыкі ўжо аднавілі прамыя рэйсы ў Польшчу. Колькі цяпер каштуюць білеты4

«Дзіда трапіла яму ў грудзі». Падчас прадстаўлення ў Лідзе смяротна паранілі каня3

Трамп дазволіў НАТА збіваць расійскія самалёты і пахваліў Украіну за выдатную працу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады2

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць