Выбары-202077

АНТ адказаў на масавыя звароты наконт сюжэтаў пра Віктара Бабарыку

Тэлеканал АНТ адказаў на калектыўны зварот з нагоды публікацыі сюжэтаў пра Віктара Бабарыку. Усяго паступіла 277 аднатыпных зваротаў, піша Tut.by.

17 ліпеня прадстаўнікі аб'яднанага штаба Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала падалі зварот у АНТ. Жанчыны паказалі, што ў эфіры тэлеканала з'яўляюцца сюжэты, дзе пра Віктара Бабарыку і іншых фігурантаў справы гаворыцца як пра людзей, чыя віна ўжо даказаная ў судзе. Прадстаўніцы штаба палічылі, што публікацыяй падобных сюжэтаў тэлеканал парушае Канстытуцыю і закон аб СМІ.

ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» адказаў, што па законе аб СМІ самастойна ажыццяўляе сваю дзейнасць і вызначае тэмы для асвятлення на тэлеканале АНТ. Па законе ж не дапускаецца ўмяшанне ў сферу прафесійнай самастойнасці юрыдычнай асобы, на якое ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, і перашкода ў якой-небудзь форме яго законнай дзейнасці.

«Звяртаем увагу, што, згодна з арт. 52 Закона, журналіст, заснавальнік, галоўны рэдактар сродку масавай інфармацыі і юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, не нясуць адказнасці за распаўсюд звестак, калі гэтыя звесткі атрыманы ад дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, іх службовых асоб, а таксама ўтрымліваюцца ў афіцыйных інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялах і/або з'яўляюцца даслоўнай прайграваннем афіцыйных выступаў службовых асоб дзяржаўных органаў», — сказана ў адказе тэлеканала.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады2

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Без Кітая пуцінская Расія — нішто6

Аналіз ДНК раскрыў шакуючую праўду пра бацькоў Тутанхамона4

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»6

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны30

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага4

Перавозчыкі ўжо аднавілі прамыя рэйсы ў Польшчу. Колькі цяпер каштуюць білеты4

«Дзіда трапіла яму ў грудзі». Падчас прадстаўлення ў Лідзе смяротна паранілі каня3

Трамп дазволіў НАТА збіваць расійскія самалёты і пахваліў Украіну за выдатную працу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады2

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць