Выбары-20201818

У Стоўбцах не далі правесці мітынг у падтрымку Ціханоўскай

На стадыёне «Юнацтва» ў Стоўбцах 3 жніўня а 18 гадзіне павінен быў пачацца мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Самой яе на сустрэчы не планавалася, але павінны былі прысутнічаць давераныя асобы.

«Напярэдадні сустрэчы на стадыён падагналі тэхніку, а таксама бурна імітуюць рамонтныя работы, — расказаў «НН» Мікалай Лысёнкаў, кіраўнік штаба Сяргея Чэрачня, а таксама жыхар Стоўбцаў. — Налілі нейкай вады, кажуць, што сёння ўжо нічога не зробяць, а толькі заўтра. Робіцца, каб перашкодзіць у правядзенні сустрэчы з даверанымі асобамі Ціханоўскай».

Адметна, што ля стадыёна «Юнацтва» падчас рамонтных работ прысутнічаў асабіста начальнік ідэалагічнай работы райвыканкама Дзмітрый Слесарчык. Навошта галоўнаму ідэолагу раёна кантраляваць гэты працэс, незразумела.

У выніку мітынг увогуле адмянілі. Арганізатары сустрэчы прасілі начальства адкрыць другі ўваход на стадыён, але тыя адмовіліся і ўвогуле зрабілі выгляд, што іншых дзвярэй няма. Праз нейкі час асноўныя вароты ўвогуле замкнулі на замок, сказалі, што аварыйная сітуацыя. У штаб Ціханоўскай даклалі, што правядзенне мітынгу немагчымае.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады2

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Без Кітая пуцінская Расія — нішто6

Аналіз ДНК раскрыў шакуючую праўду пра бацькоў Тутанхамона4

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»6

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны30

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага4

Перавозчыкі ўжо аднавілі прамыя рэйсы ў Польшчу. Колькі цяпер каштуюць білеты4

«Дзіда трапіла яму ў грудзі». Падчас прадстаўлення ў Лідзе смяротна паранілі каня3

Трамп дазволіў НАТА збіваць расійскія самалёты і пахваліў Украіну за выдатную працу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады2

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць