Улада2323

«Яны вінаватыя, але не настолькі, каб да іх прымаць жорсткія меры»: Лукашэнка пракаментаваў затрыманне расійскіх баевікоў

Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка і старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча пра сітуацыю з затрыманымі раней расіянамі з прыватнай ваеннай кампаніі, піша БелТА.

«Многія факты (вы мне пісьмова далажылі) цікавыя. Я гляджу, прымоўклі і нашы старэйшыя браты. Ужо не крычаць, што яны пасылалі гэтых хлопцаў у Стамбул. Ніякага Стамбула не было і быць не магло, як аказалася насамрэч. Ясна, што ў гэтай групы былі іншыя мэты. І задача следства — высветліць гэтыя мэты», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён папрасіў з затрыманымі абыходзіцца акуратна. «Яны, вядома, вінаватыя, але не настолькі, каб у дачыненні да іх прымаць нейкія жорсткія меры. Гэта салдаты. Ім загадалі — яны пайшлі. Разбірацца трэба з тымі, хто загадваў, хто іх пасылаў сюды», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

«Малайцы, што высветлілі, што гэта першая група. Я так разумею, гэта толькі першая група з 180 або 200 чалавек, якая планавалася да перакідання ў Беларусь. І прытым, калі я гэта кажу (я прачытаў даклад), гэта дакладныя звесткі сёння. І спроба там цяпер схаваць «хвост» у Расіі і сказаць, што вось ледзь не яны з намі ўзгаднілі прыезд гэтай групы, гэта поўнае глупства», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён растлумачыў, што заўсёды, якія б мерапрыемствы ні праводзіліся ў Беларусі з удзелам расійскіх вайскоўцаў, ці то былых, ці то дзеючых, заўсёды адпаведныя ведамствы дзвюх краін узаемадзейнічаюць. «У нас дазвол толькі прэзідэнт можа даць на прыезд вайскоўцаў, на наведванне Беларусі. З тэхнікай, без тэхнікі, самалёты, верталёты і гэтак далей… Ніякіх дазволаў ніхто не даваў. Больш за тое, у нас сёння выклікаюць сур'ёзныя падазрэнні тыя мэты, якія група мела», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок адкрыты для ўзаемадзеяння па сітуацыі, якая склалася: «На хлусні мы палітыку не пабудуем. Перакрыкваючы адно аднаго ў СМІ, пытанне не вырашым. Таму, калі ў кагосьці ёсць жаданне з расіянаў атрымаць дадатковую інфармацыю, мы заўсёды адкрытыя. Мы нічога не хаваем, але нам патрэбна праўда».

Аляксандр Лукашэнка даў пажаданні ў далейшай працы кампетэнтных беларускіх ведамстваў. «Следства вядзе Следчы камітэт, аператыўнае суправаджэнне — за вамі [КДБ] і міліцыяй. Падключайце людзей, калі вам трэба, аператыўнікаў. Працуйце акуратна. Але праўда павінна быць прад'яўлена грамадству», — адзначыў ён.

Апытанка

Каментары23

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго18

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць