Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Нацыянальны банк краіны павінен узмацніць нагляд за камерцыйнымі банкамі на фоне так званай «справы Белгазпрамбанка».
«Аднак на прыкладзе Белгазпрамбанка бачым, што працы непачаты край. Павінен сказаць, што старшыня праўлення (Нацбанка) і кіраўніцтва банка нясуць персанальную адказнасць за тое, што адбываецца ў нашых камерцыйных банках», — цытуе словы Лукашэнкі тэлеграм-канал ATN News.
«Гэтая сітуацыя павінна стаць урокам для абноўленага кіраўніцтва Нацбанка. Штат у вашай структуры немалы, але, на жаль, нагляд праваліўся, не спрацаваўшы на апярэджанне. Думаю, што вы зробіце адпаведныя высновы, прытым імгненныя», — дадаў ён.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары