Вуліцу Мяснікова перакрылі з боку плошчы Мяснікова, бо аўтамабілісты сігналілі
Вуліцу Мяснікова перакрылі з боку плошчы Мяснікова, паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы». Гэта адбылося, імаверна, таму што аўтамабілісты масава сігналілі ў знак падтрымкі людзей, якія выцягнуліся ў чаргу, каб падаць скаргі ў Цэнтрвыбаркам на нерэгістрацыю кандыдатаў.
Колькасць людзей у чарзе пратэсту да ЦВК дасягнула 2000, стаяць ад Дома ўрада аж за Мяснікова. Сігналяць машыны
Чарга выцягнулася ўжо на 1,3 км ад Дома ўрада да Нямігі. Па стане на 18.00 у чарзе стаяць да 2000 чалавек. Чарга пачала фарміравацца ад 11-й ранку і дасягнула максімальнай даўжыні пад вечар.

Каб дастаяць да офіса Ярмошынай, людзям даводзіцца стаяць шмат гадзін.
-
«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Устаноўленыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек
-
Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу
-
Раздзяляльныя палосы галоўных магістраляў Мінска ўпрыгожылі восем тысяч скрыняў з віёламі
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары