Меркаванні

Колькі каштуе гонар чынавенства

60 млн рублёў павінна выплаціць ЗАТ «БелКП-Прэс» – выдавец «Комсомольской правды» в Белоруссии» – старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандру Шпілеўскаму. На гэтую суму Савецкі суд ацаніў маральныя страты чыноўніка. Калясальнай абразай Аляксандар Шпілеўскі палічыў разьмяшчэньне свайго фота пад цытатай зь Мікалая Шпілеўскага – агента вядомага футбаліста А.Глеба.

60 млн рублёў павінна выплаціць ЗАТ «БелКП-Прэс» – выдавец «Комсомольской правды» в Белоруссии» – старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандру Шпілеўскаму. На гэтую суму Савецкі суд ацаніў маральныя страты чыноўніка. Калясальнай абразай Аляксандар Шпілеўскі палічыў разьмяшчэньне свайго фота пад цытатай зь Мікалая Шпілеўскага – агента вядомага футбаліста А.Глеба. Гэтую тэхнічную памылку ў рэдакцыі заўважылі пасьля выхаду нумара і адразу прынесьлі вусныя прабачэньні. У наступным выхадзе кіраўніцтва надрукавала афіцыйныя прабачэньні абодвум фігурантам і чытачам. У адрозьненьне ад агента футбаліста, чыноўніка гэта не задаволіла.

Супрацоўнікі газэты ня схільныя палітызаваць сытуацыю. «Проста ў нашай краіне гонар чыноўнікаў каштуе даражэй за простых грамадзянаў у разы, – зазначыў намесьнік галоўнага рэдактара Віктар Малішэўскі. – Паводле зьвестак Таварыства абароны правоў спажыўцоў, самы вялікі задаволены пазоў супраць прадстаўнікоў дзяржаўных установаў – 1 мільён рублёў. Мы гэта яшчэ добра прааналізуем і адсочым, куды ён выдаткуе гэтыя грошы».

Аднак староньняму назіральніку цяжка паверыць у непалітычнасьць рашэньня. Такая вялізная сума за дробязную недарэчнасьць? Нагадаем, што акурат судовыя штрафы былі дзейсным інструмэнтам здушэньня «БДГ» і «Народнай волі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць