Культура11

Памёр паэт Аляксей Паршчыкаў

У Кёльне, ноччу з другога на трэцяе красавіка памёр Лёша Паршчыкаў. Выдатны паэт, адзін з заснавальнікаў метафарычнага рэалізма ў найноўшай расійскай лірыцы, цудоўны перакладчык…

У Кёльне, ноччу з другога на трэцяе красавіка памёр у сне мой таварыш Лёша Паршчыкаў. Выдатны паэт, адзін з заснавальнікаў метафарычнага рэалізма ў найноўшай расійскай лірыцы, цудоўны перакладчык…

На перроне

Вокзальный дух. Настрой на перемены.
Ты образок сжимаешь, как билет.
Молчанье, слава Богу, откровенно.
Целуясь, мы друг другу застим свет.
Пусть память на себя всю мелочь взвалит.
Я не достиг того, о чем мечтал.
Состав пошел, а фонари сигналят,
Их цвет в ночи одушевленно‑ал.

Перевод с белорусского Алексея Парщикова

Учора ў мяне быў жудасны настрой. Раніцай была забаронена фотавыстава маёй жонкі. Увечары да мяне дамоў прыйшла з кветкамі Тамара Ганчарова каб суцешыць сяброўку. Позна ўвечары я палаяўся з блізкімі мне людзьмі… Палаяўся безнагодна. Сягоння ўсё стала паціху выпраўляцца. Я памірыўся з тымі, з кім палаяўся. Жонка з’ехала ў Вільню, каб дамовіцца на новую фотавыставу. Здавалася б… Лёша Паршчыкаў памёр у сне! Вочы мае заплакалі…

Калі ён прыязджаў да мяне ў Менск, мы цэлую ноч прасядзелі на кухні ўчатырох: Паршчыкаў, мая жонка, я і Тамара Ганчарова. Учора мы сядзелі ўтраіх. Мы сядзелі за менскім кухонным сталом без яго… А ён… Ён, тым часам, паміраў у Кёльне.

Аднойчы Лёша сказаў, што яму зусім не страшна паміраць, бо там — на небе — яго ўжо чакаюць, яго чакаюцю добрыя людзі за гасцінным сталом…

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст18

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць