Мінабароны пацвердзіла каранавірус у некалькіх афіцэраў Заходняга аператыўнага камандавання
Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі пацвердзіла наяўнасць станоўчых пробаў на каранавірус у некалькіх афіцэраў Заходняга аператыўнага камандавання (ЗАК, воінскія часці на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей).
«У гэтых вайсковых частках у некалькіх афіцэраў тэст на СOVID-19 даў станоўчы вынік. Ніхто з іх не мае патрэбы ў шпіталізацыі, яны знаходзяцца дома, на самаізаляцыі», — паведаміла «Інтэрфаксу-Захад» прэс-сакратарка Мінабароны Наталля Гаўрусік.
Колькасць інфіцыраваных афіцэраў у ЗАК Гаўрусік не ўдакладніла.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары