Свет5050

Расія: Польшча і палякі існуюць сёння дзякуючы нашай перамозе ў вайне

Польшча мае неаплачаны доўг перад Расіяй і іншымі краінамі былога СССР, таму што сёння яна існуе дзякуючы перамозе СССР у Другой сусветнай вайне. Пра гэта заявіў расійскі пасол у Польшчы Сяргей Андрэеў, які ўдзельнічаў у 75-й гадавіне вызвалення Асвенціма, піша onet.pl.

— Польшча існуе сёння дзякуючы перамозе Савецкага Саюза ў Другой сусветнай вайне. Калі б не гэтая перамога, не было б ні Польшчы, ні палякаў. Мы ведаем, які лёс правадыры Трэцяга рэйха падрыхтавалі гэтай краіне і яе народу, — сказаў Андрэеў.

Ён дадаў, што «па гэтай прычыне, калі казаць пра даўгі, Польшча мае непагашаны доўг перад Расіяй і іншымі краінамі былога Савецкага Саюза».

Нагадаем, 25 студзеня лідар кіруючай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што Варшава хацела б атрымаць грашовую кампенсацыю за шкоду ў гады Другой сусветнай вайны не толькі ад Нямеччыны, але і ад Расеі. Ён падкрэсліў, што патрабаванні яго краіны ў гэтым пытанні «не маюць тэрміну даўніны», дадаўшы, што не верыць у тое, што дажыве да гэтага моманту.

Каментары50

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура28

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

Лукашэнка: Трамп паказаў усяму свету і сапраўднае аблічча ЗША, і абмежаванасць магчымасцяў ЗША31

У беларускай Вікіпедыі больш не могуць хаваць праўкі ў палітычных артыкулах. Чаму так адбылося і чым гэта пагражае?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць