Улада33

Лукашэнка: У адзінстве вялікую ролю адыграла царква. Не толькі праваслаўная — усе канфесіі

Раство Аляксандр Лукашэнка праводзіць у храме ў гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная», які ўваходзіць у склад размешчанага ў Мінску Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра, піша sb.by.

Звяртаючыся да прыхаджанаў, якіх на службе сабралася некалькі сотняў, кіраўнік дзяржавы падвёў вынікі года і адзначыў, што галоўным было тое, што мы захавалі мір і спакой нашай зямлі. У тым ліку канфесійны:

— Гэта тое, чым ганарыцца любая дзяржава. Перш за ўсё наша Беларусь.

Прычым у адзінстве, звярнуў увагу ён, вялікую ролю адыграла царква. Не толькі праваслаўная — усе канфесіі.

Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар храму ікону «Раство Хрыстова». Гэты абраз беларускага аўтара Андрэя Шчарбініна, дадае БелТА.

У сваю чаргу настаяцель храма протаіерэй Андрэй Лемяшонак перадаў у дар кіраўніку дзяржавы абраз святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Храм у гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная» уваходзіць у склад манастырскага комплексу Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. Храм пабудаваны ў 2001-2007 гг., а асвечаны 18 кастрычніка 2008 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. Акрамя храмаў, розных майстэрняў манастыр мае ў прыгарадзе свой падворак, дзе створаны цэнтр для апекі сацыяльна неабароненых людзей. Сёстры манастыра нясуць паслушэнства ў Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы, псіханеўралагічным інтэрнаце, у Навукова-даследчым інстытуце пульманалогіі і фтызіятрыі ў Навінках.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць