Крэмль пра адносіны з Беларуссю: «Пакуль апакаліптычныя сцэнары прапануем не абмяркоўваць»

Расіі і Беларусі пакуль не ўдалося дасягнуць дамоўленасці па пытаннях нафты і газу. Аднак гэта не падстава абмяркоўваць «апакаліптычныя сцэнары», заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, перадае РБК.
«Там цяпер не варта перабольшваць рызыкі, хоць сапраўды пакуль не ўдалося дасягнуць дамоўленасці. Вы ведаеце, што ўчора мела месца працяглая гутарка, абмяркоўваліся пытанне інтэграцыі, справы газавыя і нафтавыя. Пакуль дамоўленасці дасягнуць не ўдалося», — распавёў Пяскоў.
Паводле яго слоў, Пуцін і Лукашэнка ўжо далі ўказанні кампаніям у абедзвюх краінах, аднак пакуль гэтыя намаганні «не ўвянчаліся поспехам».
«Пакуль апакаліптычныя сцэнары прапануем не абмяркоўваць. Размова будзе працягнута», — падсумаваў Дзмітрый Пяскоў.
Расія можа спыніць экспарт нафты ў Беларусь 1 студзеня з-за адсутнасці ўмоў паставак на 2020 год
Беларусь можа пачаць год без кантрактаў на пастаўкі нафты і газу. Лукашэнка і Пуцін больш за гадзіну гаварылі па тэлефоне, але пакуль не дамовіліся
Лукашэнка і Пуцін зноў пагаварылі па тэлефоне і абмеркавалі праблему пастаўкі нафты і газу
Цяпер чытаюць
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары