Здарэнні88

Крывавы бандытызм у Салігорску

Легкавік з грашыма напароўся на самаробныя калючкі на ўскрайку Салігорску. Машыну развярнула ўпоперак дарогі. Калі бухгалтарка паспрабавала зачыніцца ссярэдзіны, ёй у голаў праз шкло стрэлілі з абрэзу. Пасля забілі й кіроўцу.

Машына з грашыма для работнікаў мясцовага сельгаспрадпрыемства трапіла ў засаду на ўскрайку Салігорска.

Напад і расправа здарыліся проста на ўзбоччы дарогі, якая выкарыстоўваецца ў асноўным для патрэбаў тутэйшага прадпрыемства. Перад выпадковым кіроўцам паўстала вусцішная карціна.

Целы мужчыны й жанчыны ляжалі ў лужыне крыві на белым снезе


Злачынцы дэталёва падрыхтавалі план нападу. Легкавік напароўся на загадзя ўсталяваныя самаробныя калючкі. Машыну развярнула ўпоперак дарогі. Калі бухгалтарка паспрабавала зачыніцца ссярэдзіны, ёй у голаў праз шкло стрэлілі з абрэзу. Пасля забілі й кіроўцу. З салону нападнікі забралі 73 мільёны рублёў — заробак працаўнікоў тутэйшага СВК. Непадалёк ад месца злачыну нападнікі разабралі й выкінулі зброю, сотавыя тэлефоны й пазбыліся вопраткі. Знайсці іх удалося па следзе ад чаравіка.

Віктар Швед, намеснік начальніка Салігорскага РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі: «Гэта маладыя людзі, наркаманы. Гэтыя асобы затрыманыя, высвятляецца, ці датычныя яны да злачынстваў».

У міліцыі пра праблемную моладзь ведалі, але ніколі не падазравалі, што за наступную дозу расплатай стануць чалавечыя жыцці.

Віталь Дарошка, механізатар СВК «Бальшавік-Агра»: «З кіроўцам праз два дамы суседзі. Ён спяшаўся завезці грошы. Такая недарэчная смерць атрымалася.
Неяк не верыцца, што яго няма, ды й што такое магло здарыцца ў калгасе нашым».


Следчым яшчэ належыць высветліць багата якія дэталі гэтага лютага нападу. Скуль узялася й куды знікла зброя, чаму машына, якая перавозіла вялікую суму грошай, не ахоўвалася, ці дзейнічалі злачынцы па наводцы.

У кіроўцы засталіся двое, а ў жанчыны-бухгалтаркі — трое дзяцей, — паведамляе АНТ.


Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй4

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй4

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць