Здарэнні55

У Мінску ўдзельніка флэта шпіталізавалі з пераломам чэрапа і разрывам печані: міліцыя выказала занепакоенасць

Міліцыя турбуецца, што сярод моладзі ўсё большую папулярнасць набываюць «упіскі», або «флэты». Гэта вечарынкі, якія арганізуюцца праз спецыяльныя групы ў сацсетках абсалютна незнаёмымі людзьмі. Некалькі дзён таму з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі і шпіталізацыяй скончылася вечарынка на вуліцы Каліноўскага для 23-гадовага мінчука, паведамляе прэс-служба сілавога ведамства.

Кампанія маладых людзей адпачывала на так званай упісцы. Моладзь з розных раёнаў сталіцы, уключаючы некалькіх непаўналетніх, бавіла час са спіртным, але ў выніку рознагалоссі перараслі ў сварку. Высвятляць адносіны працягнулі на лесвічнай пляцоўцы. У выніку ўдару ў спіну адзін з хлопцаў упаў на лесвіцу. Дактары пазней дыягнаставалі пералом чэрапа, разрыў печані і іншыя цяжкія траўмы. Заведзена крымінальная справа.

— Модныя сярод моладзі «ўпіскі і «флэты» патрабуюць нашай асаблівай увагі. Гэтыя вечарыны, як правіла, арганізуюцца абсалютна незнаёмымі людзьмі, паводзіны якіх могуць быць непрадказальнымі. Збіраюцца яны праз спецыяльныя групы ў сацсетках. Такія ёсць у большасці гарадоў. Напрыклад, сталічная флэт-група мае звыш 45 тысяч удзельнікаў, — адзначае намеснік начальніка аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі МУС Алег Максімаў.

Такія вечарынкі праходзяць у кватэрах і катэджах з распіццём вялікай колькасці спіртнога, а ў асобных выпадках і ўжываннем наркотыкаў. Усё фатаграфуецца і размяшчаецца на старонках удзельнікаў груп. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца кадры са спіртным і ўдзельнікамі, якія знаходзяцца ў бездапаможным стане. Яны становяцца аб'ектам кпінаў і здзекаў.

Акрамя таго, на старонках у падобнага роду групах змяшчаюцца прапановы да ўступлення ў сэксуальныя адносіны. Часцяком фатаграфіі маюць эратычны, а часам і парнаграфічны змест. А гэта ўжо крымінальна-каральная дзея, гэтым прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да чатырох гадоў, — нагадвае міліцыя.

— Таму хацелася б з аднаго боку перасцерагчы падлеткаў ад наведвання падобных вечарынак, улічваючы ўсе вышэйназваныя нюансы. З іншага боку, бацькі павінны ведаць, дзе і з кім бавіць час іх дзіця, асабліва ноччу. І пэўна, варта насцярожыцца, калі падлетак збіраецца на такога роду вечарынку, — падкрэсліў прадстаўнік МУС.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць