Свет2525

У Маскве прафесара, які назваў рускую мову ў яе цяперашнім стане «ўбогай і клаачнай», змушаюць прабачыцца

Фота са старонкі Гасана Гусейнава ў фэйсбуку.

Ад прафесара факультэта гуманітарных навук Вышэйшай школы эканомікі (ВШЭ) у Маскве, доктара філалогіі Гасана Гусейнава патрабуюць прабачэння за яго выказванне ў фэйсбуку

На сваёй старонцы ў ФБ Гусейнаў задаўся пытаннем, «чаму некаторым расіянам здаецца, што рускім ва Украіне невыносна вывучыць да сваёй рускай мовы яшчэ і ўкраінскую». І адказаў на яго так: «Таму што, прыехаўшы, напрыклад, у Берлін, гэтыя разумныя людзі не дзівяцца, убачыўшы ў тамтэйшых кіёсках газеты не толькі на нямецкай, але і на рускай і турэцкай, сербскай i французскай, грэцкай і польскай, англійскай і італьянскай. А ў Маскве, з сотнямі тысяч украінцаў, татар, кіргізаў і ўзбекаў, кітайцаў і немцаў, са свечкаю немагчыма знайсці нічога на іншых мовах, акрамя той убогай клаачнай рускай, на якой цяпер гаворыць і піша гэтая краіна».

Яго выказванне працытавалі многія расійскія СМІ, разгарэліся спрэчкі ў сацыяльных сетках. Пазней фэйсбук выдаліў гэтае выказванне пасля шматлікіх скаргаў расейскіх карыстальнікаў.

Камісія па этыцы ВШЭ рэкамендавала прафесару «прынесці публічныя прабачэнні за свядомы распаўсюд непрадуманых і безадказных выказванняў, якія нанеслі шкоду дзелавой рэпутацыі ўніверсітэта, а таксама дэзавуяваць дадзеныя выказванні».

Гасан Гусейнаў адмовіўся гэта рабіць.

Канфлікт стаў тэмай шматлікіх абмеркаванняў у расійскіх СМІ.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць