Свет1010

Памёр савецкі дысідэнт Уладзімір Букоўскі

У нядзелю ўвечары ў Вялікабрытаніі памёр вядомы прадстаўнік савецкага дысідэнцкага руху, пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч Уладзімір Букоўскі, піша bbc.com.

«Уладзімір Канстанцінавіч Букоўскі памёр ад спынення сэрца ў бальніцы ў Кембрыджы ў 21.30 па мясцовым часе 27 кастрычніка 2019 года. Яму было 76 гадоў. У апошнія гады ў яго было слабое здароўе», — паведаміў афіцыйны сайт Букоўскага.

Уладзімір Букоўскі быў адным з заснавальнікаў дысідэнцкага руху ў Савецкім Саюзе.

У 1960 годзе ён, студэнт МДУ, пачаў наведваць вальнадумныя паэтычныя чытанні ля помніка Маякоўскаму ў цэнтры Масквы. Некалькі актывістаў «Маякоўкі» былі арыштаваныя.

Сам Букоўскі быў упершыню арыштаваны ў 1963 годзе за выраб фотакопій забароненай у СССР кнігі.

Пасля выхаду на волю ў 1965 годзе ён узяў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мітынгу ў абарону Андрэя Сіняўскага і Юлія Даніэля, за што зноў быў затрыманы і гвалтоўна скіраваны ў псіхіятрычную бальніцу. 

Букоўскі быў вызвалены ў жніўні 1966 у выніку актыўнай кампаніі ў яго абарону, разгорнутай на Захадзе.

Пасля гэтага яго неаднаразова арыштоўвалі за арганізацыю акцый пратэсту і «антысавецкую дзейнасць». Букоўскі правёў 12 гадоў у зняволенні і на прымусовым лячэнні.

У 1971 году Букоўскі пераправіў на Захад 150 старонак дакументаў, якія выкрывалі рэпрэсіўныя метады савецкай псіхіятрыі ў палітычных мэтах.

У 1972 году Букоўскі быў асуджаны за «антысавецкую агітацыю» на два гады турмы і пяць гадоў высылкі.

«Мы ўсе, усе дысыдэнты казалі, што палітыка павінна быць маральнай. І мы паўсталі не як палітычны рух. Мы былі рухам маральным. Наш асноўны імпульс быў не перарабіць Расію, а проста не быць удзельнікамі злачынства. Ці не стаць часткай рэжыму. Гэта быў самы магутны матыў». Уладзімір Букоўскі, 2014 год.

У 1978 году Уладзіміра Букоўскага, які адбываў тэрмін у калоніі, абмянялі на лідара Камуністычнай партыі Чылі Луіса Корвалана.

Букоўскі пасяліўся ў Вялікабрытаніі, скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, пісаў кнігі і працягваў займацца палітычнай дзейнасцю.

Уладзімір Букоўскі — аўтар некалькіх кніг (у тым ліку «І вяртаецца вецер», «Лісты рускага вандроўніка» і «Пабудаваць замак»), а таксама шматлікіх артыкулаў і эсэ.

У 1991 годзе Букоўскі па запрашэнні Барыса Ельцына ўпершыню пасля высылкі наведаў Маскву.

У 2007 годзе Букоўскі быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Расіі ад дэмакратычнай апазіцыі на выбарах 2008 года, аднак яго кандыдатура была адхіленая Цэнтрвыбаркамам РФ.

У 2015 годзе Каралеўская пракурорская служба Вялікабрытаніі выставіла Букоўскаму абвінавачванні ў вытворчасці і захоўванні дзіцячай парнаграфіі.

Букоўскі адкінуў абвінавачванні ў свой адрас і падаў сустрэчны пазоў на пракурораў за нанясенне шкоды яго рэпутацыі.

У сакавіку 2015 гады ён перанёс цяжкую аперацыю на сэрцы ў прыватнай клініцы ў Германіі.

Суд над Уладзімірам Букоўскім некалькі разоў адкладаўся і у 2018 годзе быў прыпынены з-за яго слабога здароўя.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні5

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць