Культура11

«Краіна Вымярэнія» — займальная адукацыя праз казку

Спецыяльна да новага навучальнага года выдавецтва «Кнігазбор» падрыхтавала кнігу «Краіна Вымярэнія», аўтар — Алег Грушэцкі. Для беларускага кніжнага рынка кніга ў нечым унікальная. Праз казачныя гісторыі дзеткі маюць магчымасць даведацца пра спосабы і адзінкі вымярэння (даўжыня, шырыня, вышыня), вагі і аб’ёму (кілаграмы, літры), адзінкі вымярэння часу (гадзіны, хвіліны), а дзякуючы беларускім прымаўкам і прыказкам спазнаюць, чым адрозніваюцца месяцы і поры года.

І ўсе гэтыя веды пададзены не ў сухой навучальнай форме, а праз казачныя апавяданні, дзе галоўныя героі — насельнікі казачнага лесу (мядзведзь, вожык, зайка, ліска, лось, вавёркі і інш.). Кожнае апавяданне сканчаецца плыўным пераходам у наступную тэму, утвараючы такім чынам адзінае арганічнае цэлае, дзе ўсе гісторыі паміж сабою лагічна злучаны.

Кніга вялікафарматная, у цвёрдай вокладцы, надрукаваная на крэйдаванай паперы. Разлічана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Набыць кнігу можна ў кнігарнях Мінска — «Акадэмкніга», «Цэнтральная», «Веды», «Светач», «Кнігарня пісьменніка», у краме «Мой модны кут» (у ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 333), а таксама з рассыланнем па Беларусі і свеце праз Інтэрнэт-кнігарню Knihi.by.

 

Пра аўтараў:

Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі. Бацька траіх дзяцей — двух сыноў і дачкі. Дачка — выхаванка беларускамоўнага садка, сёлета ідзе ў першы клас. З большага, дзякуючы дачцэ і дзеля яе, аўтар і напісаў кніжку, бо падобнай літаратуры на беларускай мове не стае. Алег Грушэцкі — журналіст, літаратар, публіцыст. Піша вершы і казкі на беларускай мове. Працоўную дзейнасць пачынаў са старэйшага завадатара ў школе, кіраваў дзецьмі-скаўтамі, друкаваўся ў «Настаўніцкай газеце», лаўрэат шэрагу творчых прэмій. Жонка — педагог, працавала выхавальніцай у беларускамоўным садку.

Мастак кнігі — таленавіты мастак Віктар Козел, выкладчык па маляванню ў Крупіцкай школе мастацтваў. Таксама шматдзетны бацька — мае траіх выдатных лапачак-дочак.

 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць