Афіша

Самы поўны гайд па фестывалі «Тбiлiсоба»: Mgzavrebi, грузінска-беларускае вяселле і 40 фудкортаў

24 жніўня ў Верхнім горадзе пройдзе пяты фестываль з грузінска-беларускім характарам «Тбілісоба». Выступаць будуць ансамбль Iriao, шматгалоссе «Швідкаца», а скончаць праграму Mgzavrebi — хэдлайнеры свята.

З незвычайных актыўнасцяў — на фестывалі плануюць правесці сапраўднае грузінска-беларускае вяселле. Пачнецца свята а 12:00, а скончыцца апоўначы. Што рабіць на фэсце, расказваем ў нашым гайдзе.

Лайнап

«Баржомі» гэтым разам вырашылі прывезці ў Мінск самых характэрных грузінскіх артыстаў. Напрыклад, Mgzavrebi. Гэта, відаць, самы запатрабаваны грузінскі калектыў проста цяпер — у гэтым годзе ён стане хэдлайнерам фестывалю. Гурт пабываў у гасцях у «Вечернего Урганта», ды і ў Мінску на закрытых пляцоўках ужо ладзілі аншлагі.

Яшчэ будзе выступаць шматгалоссе «Швідкаца», якое так захапіла Ангелу Меркель падчас яе нядаўняга візіту ў Тбілісі.

А таксама ўладальнік першай прэміі сёлетняга «Славянскага базару» Георгій Путкарадзэ — у мінулым месяцы батумец рваў віцебскі амфітэатр трэкам «Небяспечна» беларускіх рокераў Nizkiz.

Для гасцей падрыхтавалі выступ выканаўцаў песні «Менск з характарам» — у мінулым месяцы Shuma, Бакей, Ліса і Валік у рамках праекта брэнда «Баржомі» #городсхарактером запісалі сумесны трэк пра нашу сталіцу. Яго можна будзе пачуць вечарам на галоўнай сцэне фестывалю.

Фудкорт «Характар ​​гасцінны»

40 выязных пунктаў з хінкалі, харчо, хачапуры, чурчхелай, віном і «Баржомі» — у гэтым годзе фудкорт размесціцца перад Ратушай і ў некалькіх дворыках па вуліцы Герцэна. Напрыклад, атрымаць асалоду ад віна і ўтульнай атмасферы Старога Тбілісі прапануюць па адрасе Герцэна, 2а. На пляцоўцы можна будзе пагуляць у даміно або шахматы, паслухаць жывую музыку, купіць адзенне або ўпрыгажэнні на маркеце KaliLaska і зрабіць рамантычнае фота пад характэрным дрэвам «Баржомі».

Грузінска-беларускае вяселле «Характар ​​рамантычны»

На свяце разгорнецца сапраўдная грузінска-беларуская ўрачыстасць у фармаце імерсіўнага тэатра: пара маладых рыхтуецца згуляць вяселле ў найлепшых традыцыях Грузіі і Беларусі проста на фестывалі. Пройдзе конкурс на самы доўгі тост, заварочванні дзяўчат у дыван на хуткасць і сапраўдны грузінскі выкуп нявесты.

Акрамя гэтага, на пляцоўцы будзе працаваць Offline Tinder Borjomi. З яго дапамогай госці фестывалю без пары змогуць заметчыцца з кім-небудзь у афлайне, праверыць, ці супадаюць характары ў іх з новым знаёмым або знаёмай, і нават атрымаюць магчымасць бясплатна адправіцца ў Грузію.

Турмаркет «Характар ​​улётны»

Летась гасцям фестывалю асабліва спадабаўся турыстычны маркет. Купіць пуцёўку ў Тбілісі, Кутаісі, Батумі можна будзе і ў гэты раз, прычым у карэнных жыхароў сонечнай краіны: у гэтым годзе адным з партнёраў пляцоўкі стаў Дэпартамент турызму і курортаў Аджарыі і нацыянальная адміністрацыя курортаў Грузіі.

Днём на турыстычным маркеце пройдзе караоке-конкурс песень Меладзэ. Праспяваць і выйграць экскурсію па Грузіі зможа любы госць фестывалю.

View this post on Instagram

#тбилисоба2018❤️ . . Пост с места событий . . Огромное количество людей сегодня на Зыбицкой , а все потому что сегодня проходит фестиваль #тбилисоба2018 Грузинский фестиваль . . На Зыбицкой множество развлечений , для детей и не только , канатная дорога, гастродвор . . Плачу от того, что мы просто не смогли стоять в огромных очередях за грузинскими вкусняшками . . Так и манил меня хачапури и баранина на вертеле ждать час , совсем не было возможности , хотя такие очереди и ажиатаж был ожидаем . . Вообщем атмосфера крутая . . В 22:00 будет концерт Нино Катамадзе, грузинская джазовая певица . . Молодцы организаторы , все очень колоритно и по грузински . . . #тбилисоба #грузия #грузинскийфестиваль #грузинскаякухня #грузия

A post shared by Заходи Тут Интересно (@vikki_moss) on

Танцавальная пляцоўка Borjomi Party «Характар ​​рухавы»

На танцавальнай сцэне Borjomi Party зладзяць батлы ў незвычайным фармаце — vogue супраць брэйкдансу, грузінскія народныя супраць jazz-funk. Днём для гасцей свята пройдуць майстар-класы. Навучыцца грувіць, рабіць catwalk або паспрабаваць станцаваць Мціулуры можна будзе з 12:30 да 14:30, а батлы працягнуцца да 20:00.

Дзіцячая пляцоўка «Характар гарэзлівы»

Дзіцячая пляцоўка пачне сваю працу з самага пачатку фестывалю. З раніцы тут будуць праходзіць майстар-класы па футболе, на якія рыхтуецца зазірнуць мэр Тбілісі Каха Каладзэ — у мінулым ён гуляў на пазіцыі абаронцы ў тбіліскім і кіеўскім «Дынама», «Мілане» і «Джэноа». Акрамя гэтага, можна будзе трапіць на трэніроўку па чыдаоба — традыцыйнай грузінскай барацьбе, — а днём маленькіх удзельнікаў фестывалю плануюць навучыць традыцыйным грузінскім танцам. Тут жа будзе працаваць пляцоўка для гульні ў рэгбі. А яшчэ для дзяцей зладзяць грузінскі арт-пікнік: раскажуць пра культуру Грузіі і накормяць смачнай ежай.

Borjomi Active «Характар ​​незвычайны»

Залезці на «скалу», прайсціся па лоўлайну або праявіць смеласць і нырнуць з вялікай вышыні ў басейн, поўны баначак «Баржомі», — выбірайце самі. Плюс, толькі на гэтай пляцоўцы вы зможаце зрабіць памятны здымак з футравым аўто. Ну і напрыканцы, менавіта тут можна будзе афарбаваць бровы ў яркі колер. Дапамогуць з гэтым майстры салона Fedina, у якім на мінулым тыдні, у нядзелю, прайшоў конкурс прыгажосці «Панна Тбілісоба», дзе галоўным крытэрыем адбору пераможцы былі бровы. Выбірайце любы колер і наперад!

Беларускі куток «Характар ​​беларускі»

Трапіць на майстар-клас да беларускіх рамеснікаў? А можа, купіць майку LSTR? І тое, і другое можна будзе зрабіць на беларускай пляцоўцы «Тбілісобы».

Вас навучаць спрытна плесці саломку і ферментаваць гарбату. Даўно хацелі паспрабаваць? Калі ласка, прыходзьце.

Тут жа шукайце і спецыяльны пункт «Нашай гісторыі». Не хапае нейкіх нумароў часопіса? Хочаце пачытаць-пагартаць? Прыходзьце! Дарэчы, будзе магчымасць выйграць часопіс і іншыя прызы.

Вуліца традыцый Мамулі «Характар ​​грузінскі»

Калі вы хочаце навучыцца грузінскай каліграфіі, а можа, даўно думаеце разабрацца ў тым, як правільна валіць з воўны або майстраваць манетніцы са скуры — вам варта зазірнуць сюды. Тут вы нават зможаце адчуць сябе крыху Пірасмані — паспрабуеце намаляваць грузінскі пейзаж. Віном.

Рынак грузінскіх майстроў «Характар ​​тэмпераментны»

Характэрныя тавары, якія можна купіць толькі на грузінскім базары: баначка незвычайных спецый, шкарпэткі з хінкалі, чурчхела. Не блытайце з беларускім, толькі тут можна знайсці мінанкары — характэрныя грузінскія ўпрыгажэнні з перагародкавай эмалі. Ну ці купіць кераміку ад удзельнікаў арганізацыі «Добрая справа». Каларытнае месца будзе працаваць з 12:00 да 24:00.

Лайнап фестывалю

13:30 — 15:00 — выступы ансамбля Iriao, танцавальнага ансамбля «Сонечная Грузія»

15:00 — 15:30 — афіцыйнае адкрыццё «Тбілісоба»

15:30 — 17:00 — выступы ансамбля Iriao, Георгія Путкарадзэ, грузінскага шматгалосся «Швідкаца»

17:00 — 20:30 — перапынак

20:30 — 22:00 — выступы шматгалосся «Швідкаца» і Давіда Гамартэлі, Георгія Путкарадзэ, ансамбля Iriao. Прагучыць трэк «Менск з характарам» (Бакей, Shuma, Ліса, Валік)

23:00 — 24:00 — Mgzavrebi

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць