Пад Брэстам фура без тармазоў пратараніла маршрутку: пацярпелі 17 чалавек

Здарэнне адбылося ў пасёлку Відамля, паведамляе «Віртуальны Брэст».
Фура пад'язджала да скрыжавання з боку Пружанаў і павінна была спыніцца перад знакам «Стоп», але не змагла, не спрацавалі тармазы. Маршрутнае таксі ехала ў бок Брэста па галоўнай дарозе.

Паводле папярэдніх звестак, у аварыі пацярпелі 17 чалавек. Паведамляецца, што ёсць людзі з цяжкімі траўмамі.
На месцы здарэння працуюць медыкі, ратавальнікі і следча-аператыўная група.
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Каментары