Свет1010

«Паважаны елбасы!» Прэзідэнт Казахстана пачаў інаўгурацыйную прамову са звароту не да народа, а да Назарбаева

Другі прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прыведзены да прысягі пасля выбараў, якія суправаджаліся масавымі затрыманнямі і шматлікімі, паводле ацэнак заходніх назіральнікаў, парушэннямі, піша Радио Азаттык.

У залі Палаца незалежнасці ў Нур-Cултане, дзе ўжо прысутнічалі дэпутаты парламента, члены ўрада, прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі, Касым-Жамарт Такаеў з'явіўся пасля таго, як туды пад апладысменты ўвайшоў яго папярэднік. Нурсултан Назарбаеў заняў месца ў першым радзе.

Такаеў пачаў прамову са звароту да экс-прэзідэнта: «Паважаны елбасы [«лідар нацыі» — тытул, заканадаўча замацаваны за Назарбаевым]! Паважаныя казахстанцы!» Ён падзякаваў суграмадзянам за падтрымку і назваў прэзідэнцкія выбары «справядлівымі» і «такімі, якія адпавядаюць дэмакратычным прынцыпам».

«Мы павінны сказаць, што нашы грамадзяне прагаласавалі, падтрымаўшы стратэгію елбасы», — працягнуў Такаеў, які абвясціў «пераемнасць» адным з асноўных тэзісаў сваёй агітацыйнай кампаніі. Ён заявіў, што атрымаў мноства прапаноў ад выбаршчыкаў, якія аб'ядноўвае пажаданне «захаваць курс елбасы». «Развіты Казахстан — у першую чаргу заслуга елбасы», — сказаў Такаеў і назваў Назарбаева «вялікай асобай», якая стаіць ля вытокаў дзяржаўнасці Казахстана.

«Я буду працаваць над рэалізацыяй стратэгіі елбасы», — паабяцаў Такаеў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць