Здарэнні

Пад Воранавам прапаў старшыня сельсавета — купіў у краме цыгарэты і з'ехаў у невядомым кірунку ВІДЭА

Учора ў Воранаўскі РАУС паступіла паведамленне ад жанчыны аб тым, што знік яе 62-гадовы муж, перадае абласная міліцыя. 

Гэтая гісторыя знікнення пачалася з таго, што 16 красавіка да 11:30 раніцы на сваім працоўным месцы ў аграгарадку Жырмуны Мечыслаў Браніслававіч Швед вырашаў службовыя пытанні. А пазней сеў у службовы аўтамабіль ВАЗ 2107 белага колеру дзяржнумар 7315 САТ і з'ехаў у невядомым кірунку. Зараз мабільны тэлефон зніклага недасяжны.

Па камерах відэаназірання ўдалося вызначыць, што мужчына заходзіў у прадуктовую краму ў аграгарадку Жырмуны, купіў два пачкі цыгарэт, а пасля сеў у машыну і накіраваўся ў бок Воранава.

Вядома, што мужчына спіртнымі напоямі не злоўжывае, не курыць (хаця купіў цыгарэты), на працягу апошніх некалькіх гадоў меў праблемы з сэрцам.

Далей у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было выяўлена, што ў дзень знікнення, але ўжо каля 6 гадзін вечара жыхар вёскі Крыніцы Лідскага раёна заўважыў зніклага старшыню сельсавета, калі той праязджаў на службовай «сямёрцы» па вёсцы. Машына накіроўвалася ў бок вёскі Дворышча. Пасля гэтага мужчыну ніхто не бачыў.

Прыкметы: на выгляд каля 60—65 гадоў, рост каля 165—170 см, шчыльнага целаскладу, валасы карычневага колеру з праборам на правы бок, твар светлы, вочы цёмныя. Асаблівыя прыкметы: фарбаваныя валасы. Быў апрануты: куртка з кожзамяняльніка карычневага колеру з чорным каўняром, штаны цёмнага колеру, туфлі чорныя без шнуроўкі, кашуля цёмна-сіняга колеру.Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Мечыслава Шведа, патэлефануеце па тэлефонах 8 (044) 767-23-62 альбо 102.

Міліцыя дадае, што сваякі зніклага Мечыслава Браніслававіча вельмі перажываюць і просяць яго хутчэй вярнуцца дадому.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага14

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адкрыла дарогу сваім дронам для ўдараў па Расіі, знішчыўшы прыфрантавую СПА

У мінскім метро назвалі пяць найбольш загружаных станцый1

Сын Калаўра кінуў хлебную працу і ўзначаліць першы беларускі крыптабанк11

Сабаленка расказала, як два гады таму перажыла смерць Канстанціна Кальцова3

У Гродне дзяўчына засталася без зуба, купіўшы ў «Кароне» шаўрму1

Яўка на выбарах у КР: проста людзям нецікавыя бойкі за пусты мех42

У Люксембургу эксгумавалі прах колішняга кіраўніка АУН, яго перапахаваюць ва Украіне7

У ЗША мужчына загінуў у метро пасля таго, як яго зацягнула ў эскалатар. Больш за 20 хвілін яму ніхто не дапамагаў6

Адзін з найбуйнейшых беларускіх вытворцаў свініны пайшоў у банкруцтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага14

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць