Нерухомасць103103

Былы кіраўнік КДБ, які палохаў беларусаў пацукамі, здае катэдж у Драздах па $3500 на месяц — шмат ФОТА

«Элітны катэдж у раёне Дразды» — аб'ява з такім зместам з'явілася на сайтах нерухомасці ў пачатку лістапада. Уласнік прапануе дом у арэнду на працяглы тэрмін. Кошт — $3500 на месяц. Гэта ў 8 разоў больш за сярэдні заробак у краіне.

Плошча катэджа — 285 квадратных метраў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», гаспадары дома — сям'я былога старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі. Таго самага, які палохаў беларусаў пацукамі ў водаправодзе.

«Элітны катэдж, лес побач, вадаём побач, возера побач, рака побач, маляўнічае месца, душавая кабіна, альтанка, гараж, ландшафтны дызайн, ахова, еўрааддзелка, камін, месца для шашлыкоў, мэбля, тэлевізар, DVD прайгравальнік, спадарожнікавае тэлебачанне, халадзільнік, інтэрнэт», — такімі перавагамі заваблівае сям'я Сухарэнка патэнцыйных жыхароў дома.

Надзел пад будаўніцтва спецслужбіст атрымліваў у тым жа парадку, што і астатнія чыноўнікі — у падарунак ад кіраўніцтва краіны.

Праўда, за час будаўніцтва Сухарэнку ў той час ужо адправілі ў адстаўку з пасады старшыні КДБ і накіравалі паслом у Арменію.

Можа, кошт $3500 абгрунтоўваецца прэзентабельнымі суседзямі? З аднаго боку жыве былы міністр аховы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко, услед за ім — былы губернатар Міншчыны Барыс Батура.

У іншы бок ідуць катэджы Сяргея Ткачова, былога эканамічнага дарадцы Лукашэнкі, і экс-міністра замежных спраў Сяргея Мартынава.

Цяпер дом належыць дачцэ Сухарэнкі. Ён перапісаў на яе нерухомасць два гады таму. На жаль, Таццяна адмовілася каментаваць «Нашай Ніве» сваю аб'яву на сайтах агенцтваў нерухомасці.

***

Сцяпан Сухарэнка

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Здудзічы Светлагорскага раёна. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (цяпер БДТУ), Вышэйшыя курсы КДБ СССР, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі (завочна).

Працаваў у структурах КДБ з 1984 да 2007 года, на працягу 2005—2007 узначальваў арганізацыю.

Праславіўся перад прэзідэнцкімі выбарамі — 2006, калі на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што апазіцыя рыхтуе шэраг правакацый, у тым ліку збіраецца ўкідваць дохлых пацукоў у сістэму водазабеспячэння. Расследаванне не скончылася нічым, аднак Сухарэнка і пазнейшых інтэрв'ю настойваў на праўдзівасці гісторыі з пацукамі.

У 2008—2015 Сухарэнка быў паслом у Арменіі, пасля працаваў у Банку развіцця, адкуль сышоў некалькі месяцаў таму.

Мае дачку і сына. Сын Андрэй выступаў у СМІ як прадстаўнік Беларусі ў офісе Рады Еўропы ў Страсбургу.

Каментары103

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну27

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай19

Заробак беларускіх медыкаў істотна адстае ад еўрапейскіх суседзяў6

Маскву і Падмаскоўе зноў атакуюць дроны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну27

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць