Грамадства33

Рыгор Кастусёў паскардзіўся ў ААН на беларускія ўлады

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што дзяржава двойчы за апошнія два гады паквапілася на ягоную свабоду ўдзелу ў мірных сходах, піша spring96.org

У 2016 годзе за мітынг на Дзень Волі ў Мінску суд Савецкага раёна аштрафаваў на 20 базавых велічыняў (420 рублёў) штрафу.

У ліпені 2018 года суд Партызанскага раёна аштрафаваў Кастусёва на 35 базавых велічыняў (735 рублёў) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дзейнасці забаўляльнага комплексу «Поедем поедим» побач з месцам пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій у Курапатах.

Палітык лічыць, што ў абодвух выпадках было парушана яго права на свабоду мірных сходаў.

«Я звяртаў увагу судоў, што мне пастаўлены ў віну толькі сам факт удзелу ў масавых мерапрыемствах. Мне не выстаўленыя абвінавачанні, што я сваім «удзелам» і якімі-небудзь сваімі дзеяннямі, камандамі і тлумачэннямі парушыў грамадскі парадак або якія-небудзь правы і свабоды іншых асоб, або паквапіўся на іх рэпутацыю, або пагражаў нацыянальнай бяспецы, здароўю і маральнасці насельніцтва,» — паведаміў Кастусёў у скарзе.

Інтарэсы старшыні партыі БНФ абараняе магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. Ён са шкадаваннем адзначыў, што на ўзроўні беларускай дзяржавы Кастусёву сваю правату даказаць не ўдалося, бо ўлады не выконваюць сваіх міжнародных абавязацельстваў. Затое на ўзроўні Камітэта па правах чалавека ААН, упэўнены праваабаронца, атрымаецца дамагчыся поспеху:

«КПЧ прыняў ужо дзясяткі рашэнняў па падобных кейсах. Заўсёды ён уставаў на бок грамадзян, паколькі дзеючае нацыянальнае заканадаўства і дзеянні ўладаў не даюць беларусам паўнавартасна скарыстацца правам на свабоду мірных сходаў,» — заявіў Барыс Бухель.

Скарга ў Жэневу, дзе месціцца офіс КПЧ ААН, была адпраўлена 24 верасня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго18

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць