Улада2929

Працаголік, рыначнік, падабаецца Захаду: сем фактаў пра новага міністра фінансаў Максіма Ермаловіча

У апошні дзень лета Лукашэнка прызначыў новага міністра фінансаў — 41-гадовага Максіма Ермаловіча. 

Гэта не новы чалавек — дагэтуль Ермаловіч працаваў у тым самым ведамстве намеснікам Уладзіміра Амарына. Што яшчэ вядома пра гэтага чыноўніка? 

«Наша Ніва» сабрала некалькі фактаў. 

Не рэтраград

Максім Ермаловіч — гэта сталы госць недзяржаўных эканамічных форумаў. Ён адкрыты да кантактаў, умее слухаць іншых і адстойваць сваю пазіцыю.

«З Ермаловічам мы не раз бывалі ў камандзіроўках, ён зрабіў добрае ўражанне — вельмі разумны, сапраўдны прафесіянал. Яго адназначна не назваць рэтраградам, я вельмі рада ягонаму прызначэнню.

Сярод асноўных яго заслуг я б адзначыла размяшчэнне каштоўных папер — еўрабондаў», —

кажа Наталля Нікандрава, якая перасякалася з Ермаловічам падчас працы ў Нацыянальным агенцтве па інвестыцыях і прыватызацыі.

Працаголік

Летась на Кастрычніцкім эканамічным форуме ён уразіў людзей тым, што пасля заканчэння мерапрыемства — напачатку 22-й гадзіны, — паехаў не дадому, а на работу з прычыны, што «яшчэ не ўсё дароблена».

Рыначнік, адаптаваны да беларускіх рэалій

Такімі словамі будучы міністр адказваў на пытанне «Нашай Нівы» аб рэформах у кулуарах аднаго з форумаў: 

«Пакуль у эканоміцы вялікая доля неканкурэнтных ва ўмовах рынку людзей, ні пра якія імклівыя рынкавыя пераўтварэнні гаворкі ісці не можа. Але самі яны непазбежныя, пытанне толькі ў хуткасці. Так, у 90-ыя можна было ламаць, але як ламаць сёння? Рэформы ўпіраюцца ў нізкую кваліфікацыю кадраў, якія ў выпадку «ломкі» апынуцца на вуліцы, пойдуць на дно і пацягнуць нас за сабой», — казаў Ермаловіч. 

Пазнавальны на Захадзе

Ермаловіч стала ўваходзіў бадай што ва ўсе перамоўныя групы па міжнародных лініях. У прыватнасці, ён быў адным з перамоўшчыкаў з МВФ. І хаця грошай Беларусь пакуль што не атрымала, дарожная карта выконваецца спраўна. 

«Заслуга і Ермаловіча, і іншых людзей, і каманды Нацбанка-Мінфіна-Мінэканомікі ў тым, што ў Беларусі дасягнута макраэканамічная стабільнасць, якой у нас ніколі дагэтуль не было. І я рады прызначэнню Ермаловіча: гэта прафесіянал, які ведае, што за праблемы стаяць перад намі, ведае таксама, як іх вырашаць і з кім. Яшчэ нават быўшы начальнікам аддзела ён зрабіў сабе рэпутацыю прафесіянала. Міжнародныя фінансавыя арганізацыі, дарэчы, заўжды адзначалі ўзровень нашых чыноўнікаў у параўнанні нават з краінамі-суседкамі, кшталту Украіны і Расіі. І прызначэнне Ермаловіча гэта, у тым ліку, і такі сігнал заходнікам, што мы працягваем працаваць у вызначаным кірунку», — кажа эканаміст Аляксандр Чубрык. 

Ён таксама адзначыў, што з 2011 года Беларусі ўдалося амаль на 10% скараціць долю выдаткаў бюджэту адносна ВУП, што з'яўляецца недасягальнай мэтай, напрыклад, для грэкаў. 

Жыве не ў Драздах

Жыве новы міністр у Сухараве.

Зайздросны жаніх

Максім Ермаловіч не жанаты.

Ён прызнае, што мае залішнюю вагу — з ёй спрабуе змагацца праз заняткі спортам, у прыватнасці, вялікім тэнісам. 

Вядзе інстаграм

У міністра ёсць інстаграм, куды ён рэдка, але ўсё ж загружае фота са сваіх паездак ці камандзіровак. 

Тут ён, напрыклад, з робатам:

А тут натхніўся помнікам Сапегу на малой радзіме, у Лепелі: 

***

Максім Ермаловіч нарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года ў Лепелі. Скончыў Полацкі дзяржаўны універсітэт і Акадэмію кіравання. У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі №2 Дзяржаўнага падатковага камiтэта па Фрунзенскім раёне Мінска. Ад ліпеня 1999 году па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (цяпер Міністэрства па падатках і зборах). У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўпраўлення аналізу і планавання даходаў бюджэту, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела планавання і ўліку даходаў бюджэту галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі. У 2011-2014 гадах — намеснік міністра фінансаў Беларусі. З 2014 года і да цяперашняга часу працаваў першым намеснікам міністра фінансаў.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць