Маштабны суботнік па навядзенні парадку прайшоў у суботу ў Аршанскім раёне, піша БелТА.
На добраўпарадкаванне рэгіёну выйшлі супрацоўнікі 300 прамысловых прадпрыемстваў, сельгасарганізацый, жыллёва-камунальнай сферы, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры. Па кожнай арганізацыі складзены пералік і графік работ.
У адным з двароў горада кіраўніцтва раёна разам з работнікамі райвыканкама ўсталявалі арэлі, дзіцячую горку і пясочніцы, набытыя двума мясцовымі прадпрыемствамі. У размове з журналістамі новы кіраўнік Аршанскага раёна Ігар Ісачэнка падкрэсліў, што сённяшні суботнік і навядзенне парадку ў цэлым у бліжэйшыя дні стануць свайго роду лакмусавай паперай у працы кіраўнікоў арганізацый. «Гэта штуршок, каб усе разумелі, што ў рэгіёне будуць праводзіцца маштабныя работы па добраўпарадкаванні. Падобная праца будзе працягвацца не адзін дзень», - распавёў ён.
Асаблівы акцэнт падчас суботніка зроблены на тых прадпрыемствах, на якіх у пачатку тыдня пабываў Аляксандр Лукашэнка і застаўся незадаволены іх станам.
-
«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Устаноўленыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек
-
Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу
-
Раздзяляльныя палосы галоўных магістраляў Мінска ўпрыгожылі восем тысяч скрыняў з віёламі
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі

Каментары