Усяго патроху1010

Скрадзеная карціна коштам сто мільёнаў даляраў знайшлася ў спальні ціхай сямейнай пары

У жніўні мінулага года сярод маёмасці памерлай пары з Арызоны знайшлася выкрадзеная 31 год таму карціна Вілема дэ Кунінга коштам пад 100 млн даляраў. Паліцыя да сённяшняга дня не мела версій з нагоды злодзеяў. Але, падобна, усё кажа пра тое, што карціну скралі самі ўласнікі дома, піша bbc.com.

Дзень падзякі 22 лістапада 1985 года пара Альтэраў правяла ў Тусоне, штат Арызона. А на наступны дзень з мясцовага музея мастацтваў Універсітэта Арызоны двое скралі карціну «Жанчына - Охра» дэ Кунінга.

Па словах ахоўніка, пакуль жанчына з ім размаўляла, мужчына прайшоў на другі паверх музея, выразаў карціну з рамы і скруціўшы яе, схаваў пад паліто. Знайсці выкрадальнікаў паліцыі не ўдалося - у музеі тады не было камер, а адбіткаў пальцаў не засталося.

Адзіная зачэпка, якая была ў паліцыі - хтосьці бачыў, што злодзеі з'ехалі на чырвонай машыне.

Як выявілі карціну

Джэры і Рыта Альтэр вялі непрыкметнае жыццё ў вёсцы Кліф штата Нью-Мексіка, куды пераехалі на пенсію з Нью-Ёрка ў канцы 1970-х. Ён быў настаўнікам музыкі і пісаў кнігі пра падарожжы, а яна была лагапедам.

Рыту былыя калегі ўспаміналі як мілую і ціхую жанчыну. Альтэры пражылі ў вёсцы з насельніцтвам 293 чалавекі ўсю рэшту жыцця. Яны працавалі ў школах, любілі вандраваць і наведалі 140 краін і сем кантынентаў. У іх захаваліся дзясяткі тысяч фатаграфій.

Джэры памёр у 2012-м, Рыта перажыла яго на пяць гадоў. Летась, пасля яе смерці, пляменнік пачаў займацца продажам маёмасці і нерухомасці. Ён запрасіў эксперта па антыкварыяту для ацэнкі маёмасці.

Увесь скарб Альтэраў у выніку прадалі за дзве тысячы даляраў і выставілі ў антыкварнай краме. Карціну дэ Кунінга ў краме пазналі адразу некалькі пакупнікоў запар. Тады супрацоўнікі схавалі карціну ў прыбіральні і пачалі «гугліць» яе.

Так яны даведаліся, што ў іх апынуўся твор мастацтва коштам больш за 100 мільёнаў даляраў. Адзін з супрацоўнікаў патэлефанаваў у музей…

Новае расследаванне па справе аб крадзяжы карціны доўжыцца ўжо год, і вядзе яго ФБР. Бюро адмовілася каментаваць справу да таго часу, пакуль яна не будзе закрытая.

Якія доказы паказваюць на Альтэраў?

Іх сваякі нічога не ведалі пра гэта. Аднак усе ланцужкі, даследаваныя СМІ за гэты год, вялі да Альтэраў. Да таго ж днямі знайшлося фота пары з таго самага Дня падзякі - сваякі падалі яго выданню Arizona Republic. На фота Джэры і Рыта сядзяць за сталом, усміхаючыся ў камеру. На Джэры акуляры - дакладна як і ў фатаробата злачынцы. На Рыце няма акуляраў, але абрысы яе твару супадаюць з фатаробатам.

Некалькі чалавек сказалі New York Times, што Альтэры ездзілі на чырвонай спартовай машыне, падобнай на тую, якую заўважылі ў дзень злачынства.

У дзённіку 1985 года, куды Альтэры карпатліва запісвалі, што ядуць, куды ходзяць і якія лекі прымаюць, старонка Дня падзякі 1985 года засталася пустой.

Паводле Sun News, на рахунках пары пасля смерці выявілася больш за мільён долараў.

Людзі, якія ведалі пару, сыходзяцца ў меркаванні, што іх складана было западозрыць.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць