Гісторыя5656

У Чавусах адкрылі першую ў Беларусі памятную дошку казакам ФОТА

На Магілёўшчыне ў райцэнтры Чавусы зьявілася першая ў Беларусі памятная дошка казацтву. Праваслаўныя актывісты і кіраўніцтва раёну ўвекавечылі такім чынам фармаваньне казацкага полка ў 1654 годзе, дзейнасьць якога разам з тым названая «зьяваю неадназначнай», паведамляе Радыё Свабода.

«6 августа 1654 года в городе Чаусы был организован Белорусский (Чаусовскй) казацкий полк, в котором «…с 1000 пеших с бердыши, и с рогатины, и с пищалями, да конных крестьян со 100 человек…»», — написано на ней.

Павесілі дошку на будынку раённага краязнаўчага музэю побач з іншай шыльдай, прысьвечанай наданьню гораду Магдэбурскага права. Яе ўсталявалі ў 2016 годзе з ініцыятывы Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

Шыльда магдэбурскаму мінуламу Чавус
Шыльда магдэбурскаму мінуламу Чавус.

Урачыстасьць адкрыцьця шыльды казацтву зладзілі падчас хроснага ходу да 100-годзьдзя забойства сям’і апошняга расейскага самадзержцы Мікалая Раманава. Афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што сродкі на выраб памятнага знаку зьбіраліся грамадзкасьцю.

У Чавускім райвыканкаме тлумачаць усталяваньне дошкі «увекавечваньнем гістарычнага факту». Паводле намесьніцы старшыні раённай адміністрацыі Тацяны Радзівілінай на ўрачыстасьці яе адкрыцьця выступоўцы не давалі ацэнак дзейнасьці казацтва. Службоўка адзначыла, што для гэтага ёсьць гісторыкі і навукоўцы, якія мусяць трактаваць «гэтую падзею з розных бакоў».

Будынак райвыканкаму
Будынак райвыканкаму.

«Для нас дужа важна, каб жыхары нашага гораду, нашы дзеці ды госьці ведалі, што на тэрыторыі Чавускага раёну была такая гістарычная падзея. Дрэнная яна, ці станоўчая — у кожнага свой погляд. Адкрываючы дошку мы канстатавалі, што ў Чавускім раёне жылі сьмелыя, рашучыя людзі, якія любілі сваю айчыну», — сказала Тацяна Радзівіліна.

Газэта Чавускага райвыканкаму «Іскра», спасылаючыся на словы Тацяны Радзівілінай, адзначыла: «дзейнасьць беларускага казацтва ў пэрыяд XVII — зьява неадназначная».

Каментары56

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць