Здарэнні1919

«Твои глаза меня пленили»: мужчына на судзе чытаў вершы сужыцельцы, якую жорстка збіў. Прысутныя нават пусцілі слязу

У Валожыне суд вынес вырак 46-гадоваму мужчыну, якога прызналі вінаватым у прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў сужыцельцы, а таксама ў крадзяжы рухавікоў у Мінскім і Валожынскім раёнах, паведамляе kraj.by.

Вядома, што абвінавачаны жыў у Дзяржынску, працаваў у індывідуальнага прадпрымальніка. У лютым у Фаніпалі збіў сяброўку, з якой жыў шэсць гадоў. Паваліў жанчыну на падлогу і нанёс некалькі ўдараў. Удары былі кваліфікаваныя як цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Знаходзячыся пад вартай, мужчына пакаяўся, што з лістапада 2017 па студзень 2018 года краў рухавікі з сельгаспрадпрыемстваў Мінскага і Валожынскага раёнаў, здзейсніўшы чатыры крадзяжы. Агульная сума нанесенай шкоды склаў 16 079 рублёў 12 капеек.

Абвінавачаны ў судзе цалкам прызнаў сваю віну. А, прамаўляючы апошняе слова, кляўся ў каханні і прасіў у яе прабачэння.

— Ён нават вершы пачаў чытаць. Нешта накшталт: «Твои глаза меня пленили…» — распавяла памочнік пракурора Надзея Радзевіч.

Наогул, усё было вельмі кранальна. Сужыцелька плакала і прасіла суд строга яго не караць. Працадаўца, індывідуальны прадпрымальнік, таксама пусціў слязу.

Абяцаў, што калі суд не пазбавіць яго работніка свабоды, ён павысіць яму заробак, выплаціць прэмію, і яны сумесна будуць кампенсаваць шкоду, прычыненую сельскагаспадарчым прадпрыемствам.

Суд у выніку прыняў рашэнне не адпраўляць дзяржынца ні ў калонію, ні ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Абвінавачаны атрымаў усяго толькі чатыры гады хатняй «хіміі» і быў вызвалены з-пад варты ў зале суда.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Мінскі абласны суд.

Каментары19

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу5

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя прызначэнні ў кіраўніцтве Віцебскай вобласці і чатырох раёнаў1

У Мінску мужчына недарэчна загінуў, рамантуючы ўнітаз1

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

У Беларусі здымаюць свой серыял пра пацаноў3

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу5

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць