Свет3030

Пасол Швецыі ў Беларусі: «У нас фемінісцкі ўрад, і наша знешняя палітыка таксама фемінісцкая»

Пасля прэс-канферэнцыі, прысвечанай святкаванню дня Швецыі ў Мінску, пасол Швецыі Крысціна Юханэсан расказала «Ніне», ці задаволеная яна новым кадравым рашэннем Аляксандра Лукашэнкі (на мінулым тыдні прэзідэнт прызначыў Дзмітрыя Леанідавіча Мірончыка Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Швецыі), падзялілася думкамі пра раўнапраўе палоў, змешванне рэлігіі і палітыкі і харасмэнт.

Пасол Швецыі Крысціна Юханэсан.

«Ніна»: Пасада пасла Беларусі ў Швецыі пуставала шэсць год…

Крысціна Юханэсан: Так, і мы спадзяёмся, што ніякіх «мядзведзяў» над Беларуссю больш не будзе. Што і шведскі, і беларускі бок пакінулі канфлікт у мінулым. Мы задаволеныя новым прызначэннем: усё ж, каб дыялог паміж краінамі развіваўся паўнавартасна, неабходны нехта, хто «сядзіць» па іншы бок стала.

У новага пасла ёсць выразная задача: актыўна развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Я папярэдзіла спадара Мірончыка, што ў нас гэта супрацоўніцтва ідзе, праўда, далёка не заўсёды яно адбіваецца ў нашай двухбаковай статыстыцы. Вельмі шмат робіцца праз іншыя краіны, але шведскімі кампаніямі. Думаю, тое ж самае і з беларускімі вытворцамі.

«Ніна»: З аднаго боку мы маем «адлігу» ў адносінах, з іншага — як прадстаўнікам краіны, дзе дазволеныя аднаполыя шлюбы і недапушчальная дыскрымінацыя па любых прыкметах, як вам чуць заяву МУС Беларусі наконт ЛГБТ-сцяга? Бачыць, што ў нас забараняюць фестываль па патрабаванню аднаго рэлігійнага актывіста. Такія рэчы не могуць сапсаваць наша партнёрства? І ці ўвогуле магчыма ўявіць, каб у Швецыі рэлігійныя прыхільнасці неяк уплывалі на грамадскую ці палітычную сферы?

КЮ: Заява МУС нас вельмі здзівіла, а квір-фестываль DOTYK, які праходзіў у вашай краіне, мы ўвогуле падтрымлівалі.

Канечне, Беларусь і Швецыя не заўсёды адзіныя ва ўсіх пытаннях, у вас больш кансерватыўнае грамадства, традыцыйнае. Але мы ўсе падпісаліся пад агульнымі правамі чалавека, і кожная дзяржава павінна імкнуцца, каб для яе грамадзян не існавала ніякіх абмежаванняў па любых прыкметах.

Што тычыцца апошняга пытання, то немагчыма ўявіць, каб прыхільнікі пэўнай рэлігіі ці царква нешта абмяжоўвалі ці забаранялі ў Швецыі. Мы выразна аддзялілі дзяржаву ад рэлігіі. У царквы іншыя функцыі: яна праводзіць вельмі важную працу ў гуманітарнай сферы, напрыклад (дапамога ўразлівым групам насельніцтва і супрацоўніцтва з іншымі краінамі ў гэтай справе). Рэлігія ўсё яшчэ займае вельмі важную ролю ў нашым грамадстве, хаця нельга сказаць, што шэраговы швед вельмі веруючы. У нас вельмі свецкая дзяржава.

«Ніна»: За час працы ў Беларусі, ці адзначылі вы, чым нашы жанчыны адрозніваюцца ад шведак?

КЮ: Варта разумець, што мы ў прынцыпе жывём у розных сітуацыях. Зноў жа паўтаруся: у вас больш традыцыйнае грамадства. Адначасова з гэтым амаль усе жанчыны свету вельмі падобныя адна на адну ў жаданні мець сям’ю, дом, упэўненасць у будучыні.

Большая частка жанчын папросту хоча працаваць і ведаць, што іх меркаванне ўлічваецца.

У сваёй краіне мы вельмі актыўна працуем над тым, каб гендарнае раўнапраўе прысутнічала ва ўсіх сферах жыцця. Калі гэтыя пытанні толькі пачыналі ўздымацца, канечне, было няпроста.

Але факт у тым, што наш эканамічны рост адбыўся шмат у чым дзякуючы таму, што жанчыны рана выйшлі на рынак працы яшчэ ў 60-70-я гады. У нас фемінісцкі ўрад, у нас няма забароны на нейкія прафесіі для жанчын ці мужчын (апошніх вельмі шмат працуе ў дзіцячых садках, напрыклад). І наша знешняя палітыка таксама аб’яўлена фемінісцкай.

Я ўпэўненая, калі з дапамогай заканадаўства хоць крыху запрасіць мужчын далучыцца да выхавання дзяцей хаця б у раннім узросце, тады можна дасягнуць большага. Таты з дзіцячымі вазкамі ў нашай краіне — звычайная карцінка, а не нейкае дзіва. Дарэчы, у межах штогадовага кінафестывалю шведскага кіно, які цяпер праходзіць у кінатэатры «Піянер», можна пабачыць фотавыставу на бацькоўскую тэму пад назвай «Шведскія таты».

«Ніна»: Калі згадваць хвалю, звязаную з прызнаннямі ў харасмэнце, то як тут рэагуе ваша дзяржава? Ці магчымыя ў СМІ матэрыялы, якія крытыкуюць гэты рух і падаюць інфармацыю пра ахвяр з боку «сама вінаватая», «чаму раней маўчала?».

КЮ: У СМІ, канечне, магчыма рознае. Але з большага, калі выпадкі з сэксуальным абвінавачваннем маюць месца, журналісты адразу падключаюцца да агалоскі гэтай тэмы. У тым ліку дзякуючы гэтаму гвалтаўнік, калі ёсць на тое доказы, можа быць пакараны, нават калі прайшоў нейкі час пасля яго дзеянняў.

Але галоўнае, што менавіта з вуснаў нашых палітыкаў пастаянна чуецца крытыка любога гвалту. У іх пазіцыя адзіная: калі жанчына становіцца ахвярай злачынства, то віна не на ёй. І я лічу, што ў такіх сітуацыях жанчыны павінны чуць падтрымку з боку палітыкаў.

«Ніна»: Дарэчы, а ці Вы лічыце сябе самі феміністкай?

КЮ: Я ніколі не задавала сабе такое пытанне. Я выхоўвалася з пункту гледжання поўнага гендарнага раўнапраўя, я за гэта. А ці феміністка я? Трэба падумаць…

Каментары30

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе17

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА4

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

Высветлілі, як есці той папулярны зефір, які абмяркоўваюць у сацсетках праз яго паслабляльны эфект5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе17

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць