Усяго патроху55

«Разам да справы»: абвяшчаецца конкурс праектных ідэй

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы «Разам да справы» абвяшчаюць конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.

Калі ў вас ёсць рэалістычная, распрацаваная ідэя, якая:

  • яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў мясцовага развіцця;
  • спрыяе міжсектарнаму супрацоўніцтву на карысць развіцця мясцовых і/ці рэгіянальных супольнасцяў і дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой;
  • умацоўвае грамадзянскую ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;
  • спрыяе абароне і прасоўванню правоў і інтарэсаў пры сумеснай дзейнасці;
  • павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў;

дасылайце заяўку на скрыню [email protected] з пазнакай «На конкурс ідэй».

 

Хто можа ўзяць удзел:

— любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;

— дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;

— фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.

 

Заяўка мусіць утрымліваць:

— імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;

— назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);

— мэтавыя аўдыторыі (на каго скіраваныя вынікі праекта);

— актуальнасць/унікальнасць ідэі;

— якім чынам будзе наладжанае міжсектарнае супрацоўніцтва;

— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

— якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Тэхнічныя патрабаванні:

— Заяўка мусіць быць дасланая ў фармаце Word;

— Бюджэтная частка павінная ўтрымліваць артыкулы выдаткаў і сумаў, якія ёсць і якія неабходныя.

Рэалізацыя праектнай ідэі мусіць быць здзейсненая ў перыяд ад 1 чэрвеня да 31 кастрычніка 2018 г.

Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай радай.

Для ідэяў-пераможцаў кампанія «Будзьма беларусамі!» дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.

Важна: экспертная рада будзе ацэньваць не толькі якасць распрацоўкі праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць і ўцягнутасць розных групаў у яе рэалізацыю, але і суразмернасць запланаваных мерапрыемстваў з іх затратнай часткай.

Прыём ідэй: да 20 мая 2018 г. уключна праз скрыню [email protected] з пазнакай «На конкурс ідэй».

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 мая 2018 г. на сайце budzma.by.

Маеце пытанні? Пішыце нам на электронную пошту!

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй2

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй2

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць