Грамадства

Дэпутатам Эўрапарлямэнту не далі візаў у Беларусь

Старшыня Эўрапарлямэнту і кіраўнікі фракцыяў 16 кастрычніка заклікалі беларускія ўлады «зьняць забарону на ўезд у Беларусь з палітыкаў краін ЭЗ».

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу парлямэнту Эўразьвязу, дэпутаты заклікалі афіцыйны Менск пайсьці на такі крок у адказ на рашэньне кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ аб частковым прыпыненьні забароны на ўезд у ЭЗ беларускіх чыноўнікаў.

28 кастрычніка сустрэча дэпутатаў з дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю пройдзе ў Вільні, паколькі ім было адмоўлена ў магчымасьці наведаць краіну. У літоўскай сталіцы яны сустрэнуцца, у прыватнасьці, з экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандрам Мілінкевічам і Аляксандрам Казуліным, а таксама студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Дэпутаты Эўрапарлямэнту, якія мелі намер назіраць за выбарамі ў Беларусі, таксама не атрымалі беларускіх віз.

9 кастрычніка Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі, у якой заклікаў выканаўчыя органы Эўразьвязу прыпыніць візавыя санкцыі супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на паўгоду.

«Пастаяннае адмаўленьне беларускіх уладаў у выдачы візы заходнім палітыкам выклікае асаблівую няўхвалу ў святле апошняга рашэньня Рады міністраў ЭЗ», — заявіў старшыня Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пэтэрынг.

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць