Свет1010

Экспертыза: «Зімовая вішня» ў Кемераве згарэла з-за працёку страхі, няспраўнасці аўтаматаў, замёрзлага пажарнага вадаправоду, неадключэння вентыляцыі…

«Коммерсанту» сталі вядомыя высновы экспертаў аб прычынах трагедыі ў Кемераве.

Спецыялісты даследчага цэнтра экспертызы пажараў Санкт-Пецярбургскага універсітэта ГПС МНС Расеі падчас пажарна-тэхнічнай экспертызы высветлілі прычыну пажару ў Кемераўскім гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня», ахвярамі якога сталі 64 чалавекі.

Паводле звестак крыніцы «Коммерсанта», да трагедыі прывяло замыканне, выкліканае працёкам у даху ГЗЦ. Аўтаматычныя выключальнікі, якія выкарыстоўваюцца для абароны ад замыканняў і токавай перагрузкі, што выклікае перагрэў электраправодкі і наступны пажар, на гэты раз чамусьці не спрацавалі.

Як распавяла крыніца «Коммерсанта», паводле папярэдніх дадзеных экспертаў, пажар у ГЗЦ «Зімовая вішня» 25 сакавіка адбыўся з-за кароткага замыкання ў электраправодцы, пракладзенай на чацвёртым паверсе цэнтра, над дзіцячай гульнявой зонай.

Замыканне, мяркуюць эксперты, магло быць выклікана працёкамі ў даху.

Снег з даху не прыбіраўся, ён пачаў падтаваць, вада трапіла на драты, якія «закарацілі».

Першым загарэўся пластыкавы плафон, размешчаны над дзіцячым сухім басейнам з паралонавымі кубікамі. Іх, у сваю чаргу, успалымніў падпалены пластык, які капаў зверху. Узгаранне цалкам магло мець лакальны характар, але яго хутка раздзьмула вентыляцыя, якую ў момант пажару ніхто не выключыў. Сігналізацыя спрацавала на тэмпературу і дым, але зона гарэння залітая не была — пасля маразоў вадаправод, праведзены да сістэмы з вуліцы, быў перакрыты.

Сігналізацыйныя датчыкі таксама спрацавалі марна — абвяшчэнне аб пажарнай трывозе ў будынку ўключалася не аўтаматычна, а ўручную, а ахоўнік, які сядзеў на кнопцы, чамусьці яе не актываваў.

Некалькіх хвілін хапіла, каб запоўніць увесь паверх дымам. Якраз у гэты час у адной з залаў размешчанага на чацвёртым паверсе кінатэатра скончыўся сеанс. Выйшаўшы з яго, людзі сутыкнуліся са сцяной дыму, за якой ужо быў агонь.

Паводле папярэдніх звестак, частка гледачоў вырашыла прарывацца праз дым, але не прайшлі далей дзвярэй запаснога выхаду, якія былі, насуперак норме, заблакаваныя. Астатнія загінулі ў зале.

Пазней у гібелі 37 чалавек у кіназале быў абвінавачаны начальнік пажарнага звяна Сяргей Генін, які не паверыў відавочцам, што казалі пра адрэзаных дымам і агнём людзей.

Крыніца «Коммерсанта» паведаміла, што на лініі, дзе адбылося замыканне, былі ўсталяваныя аўтаматычныя выключальнікі, якія выкарыстоўваюцца для абароны ад падобных здарэнняў, аднак яны па нейкай прычыне не спрацавалі.

Нагадаем, што першапачаткова правяраліся дзве версіі аб прычынах пажару, ахвярамі якога сталі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця. Паводле адной з іх, надзвычайнае здарэнне адбылося менавіта з-за замыкання. Другая версія — падпал.

Афіцыйных каментароў пра высновы экспертаў «Коммерсанта» пакуль няма. Але выглядае, што ў Кемераве няспраўна і парушана было ўсё, што толькі можна было зламаць і парушыць.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай Вікіпедыі больш не могуць хаваць праўкі ў палітычных артыкулах. Чаму так адбылося і чым гэта пагражае?3

У Германіі зноў пачынаюць аперацыю па ратаванні гарбатага кіта Цімі. Паўмесяца таму на яго ўжо махнулі рукой1

«Там трындзец!» Як амапаўцы не хацелі, каб іх камандзірам была пераможца міліцэйскага конкурсу прыгажосці — зліў размоў10

Іран на 10 дзён адкрыў Армузскі праліў для ўсіх суднаў. Цэны на нафту паляцелі ўніз1

У Вільні ад імя медыя прапаноўвалі грошы за здымкі «Чарнобыльскага шляху»

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць