Меркаванні5353

Частка даіла казла, частка падстаўляла сіта, і толькі некалькі чалавек крычалі ім, што малака не будзе: Арцём Гарбацэвіч пра Аргкамітэт 100-годдзя БНР

Кожны, хто паглядзіць відэа паседжання «Аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР», пагодзіцца, што гэта была не сустрэча палітыкаў, не дыялог. Гэта купка людзей даіла казла, яшчэ купка — падстаўляла сіта, і толькі некалькі чалавек ад БНФ і грамадзянскай супольнасці крычалі ім, што так малака не будзе.

Ілюстрацыйнае фота.

А якая актуалізацыя! Без загародкаў — не свята, крычала частка палітыкаў, не дамо ўладам нас занявольваць, давайце прыбіраць загародкі! Давайце настойваць на шэсці! Вырашым дэмакратычна!

Канечне, дэмакратыя важная, але важна таксама, каб дэмакратыя была прадстаўнічая.

А каго прадстаўляюць гэтыя людзі? З трыма паплечнікамі за спінаю яны маюць нахабства настойваць, што «без шэсця лепш нічога не рабіць»? Нічога не рабіць на 100-годдзе БНР?

Што яны самі могуць арганізаваць, які сацыяльны рэсурс маюць? Няўжо думаюць, што людзі сем’ямі пойдуць не на канцэрце скакаць і сувеніры купляць, а іх пропаведзі слухаць?

Сумна глядзець, як Павел Белавус — адзіны, хто сярод гэтага збору палітычных імпатэнтаў ды маргіналаў жыве ў рэальным свеце і можа нешта арганізаваць, аказваецца ў меншасці, сутыкаецца з упартым нежаданнем асобных адмаўляцца ад сваёй маніі зачытваць памфлеты ў зламаны гукаўзмацняльнік.

Тут вось і праяўляецца рознаполюснасць поглядаў: Сіўчыкам ды Статкевічам важна змагацца Супраць, Белавусам і Пальчысам — За.

Сапраўды, улады баяцца масавых шэсцяў — такія маршы падрываюць іх пастулаты аб агульнай падтрымцы курсу, указваюць на памылкі. Апошняе масавае шэсце было летась, акурат у гэты ж месяц, але тады было Супраць чаго падстаўляць спіны дубінкам — супраць дэкрэта №3. І яго адмянілі.

Але Сіўчыкі і Статкевічы, адданыя сваім старым маніям, у самы адказны момант губляюць камунікатыўны дар і ўпускаюць выпадак — выступіць За. За свята. За гадавіну. За шырокі мэседж: мы — памятаем гісторыю, мы — адзіная нацыя, мы гэта адзначаем і мы здольныя на кампрамісы ў важных пытаннях.

Улады ім падалі руку, а палітыкі падумалі, што перад імі прагнуліся і можна патрабаваць больш. Анекдот!

Па вялікім рахунку, канфлікт можна ўлагодзіць проста — хай хто хоча ладзіць несанкцыянаванае шэсце. А канструктыўныя сілы хай ладзяць свята для краіны, пра якое можна будзе напісаць больш, чым «сабраліся—пакрычалі—разышліся».

Каментары53

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць