Культура

Фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm: дзве ўзнагароды ў «Ягора» па Андрусю Горвату, гран-пры — у фільма з ЗША

31 студзеня адбылася цырымонія закрыцця 7-га фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm. У гэтым годзе фестываль паставіў новыя рэкорды: у ім узялі ўдзел 311 работ (77 з іх — беларускія), а геаграфія пашырылася да 51 краіны свету. У шорт-ліст прафесійнага журы ўвайшлі работы з Беларусі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Індыі, Румыніі, ЗША і Францыі. Гран-Пры фестывалю атрымала карціна «Інтэр'еры і экстэр'еры» (ЗША). Узнагароду народнага журы і спецыяльны прыз ад velcom атрымаў фільм «Ягор» (Беларусь), створаны акцёрамі Купалаўскага тэатра.

На цырымоніі закрыцця ў зале VOKA кінатэатра velcom cinema былі паказаны найлепшыя работы velcom Smartfilm, а затым абвешчаны пераможцы. Лёс Гран-пры і трох першых месцаў у конкурсе вызначала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі кіназнаўца, дырэктар праграмы гульнявога кіно фестывалю «Лістапад» Ігар Сукманаў, кінааналітык і культуролаг Максім Жбанкоў, кіназнаўца і кінакрытык Антон Сідарэнка, рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, кінакрытык Ганна Яфрэменка і прадзюсер Леанід Каліценя.

Уладальнікам Гран-Пры конкурсу velcom Smartfilm прызнана карціна «Інтэр'еры і экстэр'еры» (Interiors / Exteriors) рэжысёра Ашыка Мастафы (ЗША). Зняты адным кадрам дакументальны фільм аб заканчэнні намаза недзе ў Бангладэш заваяваў аднадушную сімпатыю большасці членаў журы. У якасці ўзнагароды пераможца быў удастоены грашовага прыза — 3000 рублёў, а таксама памятнай статуэткі velcom Smartfilm. З гэтага года ў фестываля з'явіўся свой уласны адметны сімвал, які падкрэслівае міжнародны статус форуму.

I&Ex Trailar from Rubaiyat Hossain on Vimeo.

1-е месца журы прысудзіла музычнаму фільму «Доўгая гісторыя коратка» (Long Story Short), створанаму рэжысёрам Андрэем Оланеску з Румыніі. За 9 хвілін з выкарыстаннем прыёму адмысловай макраздымкі фільм распавядае трагічную гісторыю кахання… слімакоў.

2-е месца атрымала работа «Прымат» (Ape) рэжысёра Ноя Данбара з Вялікабрытаніі. Гэты сатырычны хорар выказвае пратэст супраць усеагульнай непрыязнасці адзін да аднаго, якая стала асабліва моцнай у эпоху лічбавых тэхналогій.

3-е месца заняў фільм аўстрыйскага рэжысёра Майкла Холцера «Як раз своечасова» (Just in time). Гэта праца паказвае, што можа здарыцца, калі слепа давяраць сваё жыццё сістэме кіравання дадзенымі.

Новаўвядзеннем 7-га фестывалю velcom Smartfilm стала тое, што магчымасць выбраць уласнага пераможцу была дадзена ўсім кіназнаўцам. Народнае журы пад старшынствам кінааглядальніка Тараса Тарналіцкага сфарміравалася ў ходзе фестывалю і вызначыла ўласны шорт-ліст з 10 работ, 8 з якіх прадстаўлялі Беларусь. velcom Smartfilm арганізаваў спецыяльны паказ для народнага журы, пасля завяршэння якога кожны яго ўдзельнік прагаласаваў за свайго фаварыта.

Прыз народнага журы і флагманскі смартфон атрымаў беларускі фільм «Ягор» — экранізацыя эпізоду з кнігі Андруся Горвата «Радзіва «Прудок». Дзённік», створаная Раманам Падалякам і Міхаілам Зуем пры ўдзеле трупы Купалаўскага тэатра. «Ягор» быў удастоены таксама спецыяльнага прыза за найлепшы беларускі фільм ад кампаніі velcom. Яго стваральнікі атрымалі гадавую падпіску на прэміяльны тарыф «Камфорт 16+».

Таксама народнае журы прызнала камедыю «Не» рэжысёра Рамана Салахутдзінава (Расія) пераможцам у спецыяльнай намінацыі «Нефармат» — за фільм, непадобны да іншых. Менавіта гэтая намінацыя перамагла па выніках галасавання ў сацыяльных сетках velcom.

Праграму 7-га фестывалю velcom Smartfilm дапоўнілі мерапрыемствы для ўдзельнікаў конкурсу і аматараў кіно. У музеі «Краіна міні» адбыўся спецыяльны паказ фільма-пераможцы фестывалю «Лістапад-2017» «Заўтра» з удзелам рэжысёра Юліі Шатун. Сапраўднай падзеяй для кінаманаў стала «Кінаноч» ад velcom Smartfilm з эксклюзіўнымі паказамі фільмаў-пераможцаў міжнародных фестываляў. А да дня беларускага кіно арганізатары фестывалю зладзілі першы ў Мінску мабільны кінаквэст па знакавых мясцінах беларускага і замежнага кінематографа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу10

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць