Грамадства2222

Міністэрства адукацыі сцвярджае, што не выключала «Пахне чабор» з праграмы. Гэта праўда?

«Наша Ніва» атрымала адказ з прэс-службы Міністэрства адукацыі на адкрыты ліст настаўніцы рускай мовы і літаратуры са Смалявіч Ганны Севярынец, у якім яна акрэсліла недахопы школьнай праграмы па беларускай літаратуры.

Пятрусь Броўка.

Ганна Севярынец, сярод іншага, раскрытыкавала выключэнне верша «Пахне чабор». Але Міністэрства адукацыі гэты факт адмаўляе: «Дарэчы, паведамляем паважанай Ганне Севярынец, што яе інфармацыя не дакладная, гэты верш Петруся Броўкі са школьнай праграмы не выключаўся».

Мы прагледзелі сёлетнія праграмы па беларускай літаратуры для 10—11 класаў як для вывучэння прадмета на базавым узроўні, так і для вывучэння на павышаным. Ні там, ні там «Пахне чабор» не ўзгадваецца.

На базавым узроўні школьнікі вывучаюць вершы Броўкі «Будзем сеяць, беларусы!», «Надзя-Надзейка», «Родныя словы», «Александрына» і «А ты ідзі».

На павышаным — тое самае, але ўключаны таксама верш «Вось і лета сышло…» і паэма «Голас сэрца».

То бок у праграме «Пахне чабор» сапраўды няма, хоць настаўнікі сцвярджаюць: раней верш дакладна вывучалі.

Іншая справа, што і ў школьнай праграме за 2012 год гэтага верша няма. І ў праграме за 2009 год яго таксама няма. Спіс для вывучэння быў такім жа, як і цяпер.

Як нам паведамілі настаўнікі, у інструктыўна-метадычным лісце па сёлетніх зменах у праграмах 10 класа гаворыцца толькі пра тое, што не будзе разглядацца верш Максіма Танка «Авэ Марыя» і апавяданне Максіма Гарэцкага «Родныя карэнні», яно перанесена ў спіс для дадатковага чытання. 

Тым не менш, пытанні да Міністэрства адукацыі застаюцца: калі «Пахне чабор» знік з праграмы, чаму было прынята рашэнне выключыць яго і чаму верш зноў не зрабіць абавязковым для вывучэння?

Каментары22

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах1

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў26

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах1

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць