Усяго патроху11

«Талака» аб'яўляе Гран-пры конкурсу #Паскарэнне — 6000 рублёў!

Нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоу #Паскарэнне набраў абароты: больш за 150 праектаў ужо пададзена, а прызавы фонд павялічыўся ў 2,5 разы: з 4 000 да 10 000 тысяч рублёў.

Па 2 000 рублёў атрымаюць праекты, якія выйгралі ў галасаванні журы і інтэрнэт-галасаванні. Пры гэтым у аднаго выбітнага праекта ёсць шанец атрымаць усе 4000 рублёў, калі ён заваюе сімпатыі і журы, і інтэрнэт-карыстальнікаў.

Яшчэ 6 000 рублёў атрымае праект, які возьме Гран-пры конкурсу.

Гран-пры сфармаваны за кошт сродкаў мецэнатаў, якія на сталай аснове падтрымліваюць праекты платформы Talaka. Дапамога праектам для гэтых людзей — жыццёвая пазіцыя. Яна з'яўляецца заклікам для сапраўдных і будучых удзельнікаў конкурсаў: генеруй ідэі, стварай праекты і заўсёды знойдуцца людзі, якія цябе падтрымаюць! Людзі, для якіх важна падтрымаць менавіта вас і мэта якіх — палепшыць свет вакол.

Высокая цікавасць да ўдзелу ў конкурсе прымусіла арганізатараў перагледзець тэрміны прыёму заявак і падоўжыць прыём да 23.59 20 снежня 2017 года. Засталося 3 дні, каб падаць праектную заяўку на старонцы конкурсу #Паскарэнне і атрымаць шанец выйграць 10 000 рублёў прызавога фонду.

#Паскарэнне — конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных. Пераможцаў чакае прызавы фонд і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрам ацэнкі будзе ўвага стваральнікаў праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, як гэта робяць тарыфы лінейкі «Камфорт». Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.

Каментары1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць