Культура

Вольныя песьні

«Чорны май», «Курапаты», «У горадзе чужых назваў»... Складанка, БМА-груп, 2008

Праект запісаны, змайстраваны ды спрадусаваны Андрэем Плясанавым, і ягоныя ж рукі з разарванымі кайданкамі на вокладцы.

У складанцы ўзялі ўдзел сем бардаў або музыкаў, здольных гучаць у фармаце аўтарскай песьні.
Акром уласна лідэра P.L.A.N. тут пяюць Зьміцер Бартосік, аўтар славутага «Чарнобыльскага шляху» Кастусь Герашчанка, бялыніцкі блюзмэн Юры Несьцярэнка, Лявон Тышкевіч з Маладэчна, а таксама дэбютант Уладзь Крумін, лідэр гарадзенскага гурту «Здань». Жаночую бардаўскую песьню бароніць адна Таня Беланогая. На дыску — музыка шчырых пачуцьцяў, без надукучлівага ўжо сьцёбу. І тэмы барды ўздымаюць надзвычай сур’ёзныя, што бачна хоць бы з назваў кампазыцыяў «Чорны май», «Курапаты», «У горадзе чужых назваў». Крыху іронію можна ўлавіць хіба ў Бартосіка ў перапяяным «Вороне» Акуджавы. Нешта пасьля фільму «Містэрыя арганізму» яна сур’ёзна зусім не ўспрымаецца. Бартосік, дарэчы, перапеў на беларускі манер і Нікіціна. І ўсё ў перакладзе Барадуліна. Цікавы праект, зь якога можна атрымаць уяўленьне пра стан сучаснай аўтарскай песьні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі9

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі папярэдзілі пра дэфіцыт сыру фета, бо сталі масава хварэць авечкі1

На маршрут паміж Мінскам і Заслаўем вярнулі цягнікі Stadler

Сілавікі запатрабавалі ад былога палітзняволенага распіску, што ён не вернецца ў Беларусь3

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі3

Беларус стаў найбуйнейшым гандляром кветак у Эстоніі, скарае Фінляндыю і нацэльваецца на Швецыю6

Іранскія лідары амаль не камунікуюць паміж сабой праз страх праслухоўвання і ліквідацыі4

Чаму малочныя прадпрыемствы адмовіліся ад шкляной тары?7

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА6

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі9

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць