Свет11

У Кіеве ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнкі, якія загінулі на Данбасе ФОТА

У Кіеве на вуліцы Беларускай беларускія і ўкраінскія актывісты ўшанавалі памяць беларуса Алеся Чаркашына і ўкраінца Віталя Ціліжэнкі, якія два гады таму загінулі на Данбасе.

«Віталь Ціліжэнка загінуў у баі пад Старагнатаўкай Валнавахскага раёну, а Алесь быў паранены, больш як два тыдні змагаўся за сваё жыцьцё і памёр 28 жніўня ў Запароскім шпіталі», — сказаў Вадзім Кабанчук, які таксама тады змагаўся ў шэрагах батальёну «Добраахвотніцкі ўкраінскі корпус».

Вадзім Кабанчук дадаў, што Алесь Чаркашын атрымаў у адной з навучальных установаў Хэрсону дыплём тэоляга і плянаваў займацца місіянэрскай дзейнасьцю. «Алесь быў для мяне такім пэўным духоўным узорам — упэўненым, моцным чалавекам. Ён заўсёды пасьміхаўся, а ў ягоных руках заўсёды была гітара. Ён быў вясёлым веруючым хлопцам, і ня верылася, што зь ім нешта можа здарыцца», — дадаў ён.

Сёньня на імпрэзе гучалі песьні Алеся Чаркашына.

«Беларусы бароняць незалежнасьць Украіны, бо маюць на ўвазе, што незалежнасьць Беларусі таксама сёньня ў вялікай небясьпецы», — адзначыла ў сваю чаргу лідэрка Беларускага цэнтру «Сябры» Галіна Сарочык.

Сёньня ж каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Алеся Чаркашына, Віталя Ціліжэнкі ды Міхася Жызьнеўскага ўкраінскі мастак Тарас Носар прэзэнтаваў сваю новую карціну, прысьвечаную беларусам, якія ў студзені 2015 году ўзьнялі ў Пясках бел-чырвона-белы сьцяг.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць