Літаратура

Выйшла трэцяя кніга прыгодаў Шэрлака Холмса па-беларуску

У ёй — «Эцюд у пунсовым» і «Знак чатырох».

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — «Эцюд у пунсовым» і твор, які даў кнізе назву — «Знак чатырох».

Творы пра знакамітага дэтэктыва пераклалі на беларускую мову Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута.

Кніга падрыхтаваная супольна з інтэрнэт-часопісам «ПрайдзіСвет» і з’яўляецца 13-м выданнем з серыі гэтага часопіса «PostScriptum».

Аповесці «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890) — першыя творы пра дэтэктыва Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Уотсана, у якіх можна прачытаць не толькі пра экзатычныя злачынствы, але і пра абставіны знаёмства герояў у 1881 годзе, іх звычкі і сумесны побыт на Бэйкер-стрыт 221б, а таксама пра тое, што прымусіла сяброў у 1887 годзе раз’ехацца.

Дзеянне ў першым творы часткова адбываецца ў мармонскай супольнасці ў штаце Юта, у другім — у Індыі і на Андаманскіх астравах.

Аматарам савецкага серыяла апра Шэрлака Холмса з Васілём Ліванавым у галоўнай ролі аповесць «Знак чатырох» больш вядомая пад назвай «Скарбы Агры».

Дзве гэтыя аповесці адкрываюць цыкл гісторый пра Шэрлака Холмса і ўводзяць чытача ў прыдуманы Дойлам свет крымінальных загадак віктарыянскага Лондана. Абодва творы выходзяць па-беларуску ўпершыню.

У афармленні вокладкі «Знака чатырох», распрацаванай мастачкай Марыяй Мухінай, выкарыстаны фотаздымак 1902 года, на якім выяўлены генерал-губернатар Індыі Джордж Керзан з жонкай Мэры верхам на слане.

Раней па-беларуску выходзілі два зборнікі апавяданняў з цыкла пра Шэрлака Холмса: «Прыгоды Шэрлака Холмса» (2014) і «Нататкі пра Шэрлака Холмса» (2015). Першы зборнік змяшчае такія вядомыя гісторыі, як «Скандал у Багеміі», «Стракатая стужка», «Блакітны карбункул». Другі ж завяршаецца апавяданнем «Апошняя справа Холмса», у якім знакаміты дэтэктыў сутыкаецца з геніем злачыннага свету, прафесарам Марыярці, і ўступае з ім у бой ля Райхенбахскага вадаспаду.

Набыць кнігу можна ў выдавецкай інтэрнэт-кнігарні januskevic.by, а таксама ў кнігарнях Мінска.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць