Свет33

З Украіны за прапагандысцкія рэпартажы выслалі яшчэ адну расійскую журналістку

Улады Украіны выслалі з краіны спецыяльнага карэспандэнта ВГТРК Тамару Нерсясьян. Аператар, які быў разам з ёй, застаўся ва Украіне, яго шукаюць.

Журналістку і аператара ўнеслі ў базу сайта «Міратворац». Нерсясьян забаранілі ўезд ва Украіну на тры гады. Служба бяспекі краіны абвінаваціла яе ў тым, што яна ўяўляе «пагрозу цэласнасці ўкраінскай дзяржавы».

Тамару Нерсясьян затрымалі ўвечары 14 жніўня, адвезлі на ўкраінска-расійскую мяжу і высадзілі каля пагранпераходу.

Гэта не першы выпадак. У канцы ліпеня ўлады Украіны выправадзілі з краіны журналістку Марыю Князеву, якая працуе на тэлеканалах «Расія-1» і «Расія-24». Кіеў палічыў, што карэспандэнт выкарыстала атрыманую ва Украіне інфармацыю для «тэндэнцыйнага асвятлення сітуацыі».

Каб абмежаваць уплыў расійскай прапаганды ва ўмовах узброенага канфлікту на усходзе, ва Украіне забароненыя эфіры тэлеканалаў «Расія», «Расія 24», Першага канала, НТВ, Russia Today, LifeNews, «Зорка» і іншых.

Каментары3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць