Навука і тэхналогіі4242

Топ-5 самых сучасных і прыгожых метро свету — шмат ФОТА

Праз 150 год пасля адкрыцця першага ў свеце метро ў Лондане на планеце пабудавана ўжо больш за 200 сістэм падземнай чыгункі. «Наша Ніва» выбрала пяцёрку найбольш сучасных, прыгожых і цікавых з іх.

1. Метро Капенгагена (Københavns Metro)

На міжнароднай канферэнцыі па метрапалітэне ў 2008 годзе капенгагенская падземка была прызнаная найлепшай у свеце. Дзякуючы таму, што яна была ўведзеная ў эксплуатацыю толькі ў 2002 годзе, было рэалізавана мноства розных сучасных высокатэхналагічных рашэнняў, якія немажліва ўявіць у старых сістэмах метро.

Напрыклад, цягнікі кіруюцца аўтаматыкай, таму кабіна машыніста не прадугледжаная і пасажыры могуць назіраць за рухам праз лабавое шкло.

GoTurist.ru

Ля кожнае станцыі ёсць стаянкі для ровараў. Але для тых, хто не хоча пакідаць ровар на вуліцы, можна за дадатковую плату прыпаркаваць яго ў спецыяльных памяшканнях на станцыі.

2. Метро Стакгольма (Stockholms tunnelbana)

З’яўляецца адзіным у Швецыі і ўяўляе з сябе адну вялікую мастацкую галерэю. Асаблівасць шведскага метро ў тым, што яно абазначаецца літарай «Т», а не «М», як мы прывыклі.

Фота: Arild Vågen 
Фота: Arild Vågen

Стакгольмскае метро запрацавала 1 кастрычніка 1950 года. Яно складаецца з 100 станцый, 47 з якіх — падземныя, а 53 — надземныя. На момант адкрыцця метро ў Швецыі яшчэ быў левабаковы рух, таму дагэтуль на лініях метро рух менавіта такі.

3. Метро Мюнхена (U-Bahn München)

votpusk.ru

Метро ў Мюнхене запрацавала ў 1971 годзе і на дадзены момант мае 100 станцый і агульную даўжыню 103 км. Шчыльнасць станцый на 1000 жыхароў ёсць адной з самых высокіх у свеце.

loveopium.ru

Дзякуючы стоадсоткавай аснашчанасці станцый ліфтамі, травалатарамі і эскалатарамі, а таксама прадуманай сістэме перасадак, мюнхенскае метро лічыцца адным з самых зручных і сучасных у Еўропе.

loveopium.ru

4. Метро Дубаі (مترو دبي‎)

Фота: Nepenthes

Метро Дубаі адкрылася ў 2009 годзе і з'яўляецца адным з самых маладых і сучасных у свеце. Электрацягнікі дубайскага метро, як і капенгагенскага, абыходзяцца без машыністаў. Турысты адзначаюць прысутны паўсюль лоск, які ўласцівы і ўсяму гораду. 

Ventures Onsite
interesnoff.ru

5. Кармеліт (‏כרמלית)

Так называецца лінія падземнага транспарту ў ізраільскім горадзе Хайфа — адзінага метро ў краіне. Кармеліт унесеная ў кнігу рэкордаў Гінеса як самае кароткае метро ў свеце. Лінія працуе па прынцыпе фунікулёра, але яе называюць метро, таму што яна пракладзеная пад зямлёй.

Лінія цікавая тым, што пабудаваная з вялікім ухілам. Перапад вышыні ад верхняй да ніжняй станцыі складае каля 300 м. Кармеліт складаецца ўсяго з шасці станцый. Адлегласць паміж першай і апошняй — 2 км. Цягнікі рухаюцца па адным і тым жа шляху ўверх і ўніз. Каб яны маглі раз'ехацца, на адным участку зробленыя два шляхі. Па лініі рухаюцца два цягнікі, па два вагоны ў кожным.

Каментары42

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць