Грамадства8181

«Пасажырка схапіла мяне за горла — тыдзень хавала сінякі пад шалікам». Як працуецца кантралёрам без формы? ВІДЭА

З 18 ліпеня кантралёры без апазнавальнай формы пачалі працаваць не толькі ў трамваях, але і ў тралейбусах. Усё гэта — у імя адной мэты: скараціць колькасць так званых зайцаў.

Не за гарамі час, калі заўважныя камізэлькі здымуць з сябе і рэвізоры, што віжуюць безбілетнікаў у аўтобусах. Круг магчымасцяў праехацца бясплатна імкліва звужаецца: 240 кантралёраў у Мінску сочаць за табой, заяц!

«Мы разлічвалі, што такім крокам матывуем людзей набываць квіткі ў кіёсках побач з прыпынкамі або ў кіроўцаў. Праўда, пакуль павялічылася толькі колькасць штрафаў: за чэрвень былі аштрафаваныя ў раёне 6 тысяч чалавек, пратаколаў склалі каля 3 тысяч», — каментуе начальнік кантрольна-рэвізорскай службы філіяла агенцтва «Мінсктранс» Юрый Давідовіч.

Мужчына працуе ў структуры 15 гадоў, на пасадзе кіраўніка — тры з іх, і кажа, што да пенсіі тут дакладна не працягне: «Вельмі складана псіхалагічна. Калі з аднаго боку трэба абараняць сваіх супрацоўнікаў, а з іншага — разбірацца і ў скаргах пасажыраў, бо здараецца ўсякае».

Дарэчы, калі не так даўно колькасць жанчын у кантрольна-рэвізорскай службе была каля 90 %, то цяпер іх прыблізна 50 на 50 з мужчынамі.

У адзін з дзён мы адправіліся на працу разам з супрацоўнікамі «Мінсктранс» Святланай і Алесем. На відэа зафіксаваны толькі адзін з экшэнаў той змены.

Пасля мы папрасілі герояў відэа прыгадаць іншыя непрыемныя выпадкі з іх нядаўняй практыкі, і вось што пачулі:

  1. Кантралёры зайшлі ў транспарт на плошчы Перамогі. Малады чалавек заплюшчыў вочы: прыкінуўся, што спіць. Як толькі аўтобус пачаў пад’язджаць да Кастрычніцкай, хлопец рэзка «прачнуўся» і стаў адпіхваць кантралёра, каб выскачыць на вуліцу (жанчыны ў такіх выпадках любяць у якасці «зброі» ўжываць абцасы). Раз-два-тры — не атрымлівалася. Калі яму прыгразілі выклікам нарада міліцыі, пачаў прасіцца адпусціць: студэнт, няма грошай і гэтак далей. Нягледзячы на першапачаткова агрэсіўны дыялог, усё скончылася мірна.
  2. Рэвізоры зайшлі ў аўтобус №11, у салоне ехала чалавек 20. На сярэдняй пляцоўцы сядзела жанчына-безбілетніца. Замест квітка ці праязнога яна працягнула кантралёру фігу. Калі ёй пачалі рабіць заўвагі нават людзі, што сядзелі побач, схапіла кантралёра за горла і пачала моцна ціснуць. Міліцыю выклікалі самі пасажыры. Калі жанчына прыносіла свае прабачэнні, яна патлумачыла, што з’яўляецца выхавальніцай ў дзіцячым садку, і да такога стану яе давялі дзеці. Ёй выпісалі вялікі штраф, а кантралёру прыйшлося яшчэ тыдзень хадзіць з шалікам на шыі, каб хаваць сінякі.
  3. У 10 гадзін вечара на Аранскай трапілася пасажырка без білета: жанчына-выкладчыца, гадоў 35, запэўніла, што зможа аплаціць штраф на месцы, але потым усё ж вырашыла збегчы. Калі яе спрабавалі затрымаць, паспела пакінуць на целе маладога кантралёра сіняк і ранку. Ужо ў міліцыі жанчына абвінавачвала супрацоўнікаў «Мінсктранс» у тым, што менавіта яны ўжылі ў дачыненні да яе гвалт, а ўсе яе дзеянні былі абаронай.

Каментары81

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць