Культура33

У Сэрбіі паставілі помнік Бобу Марлі

Статуя легендарнага рэгі‑музыканта зьявілася ў сербскай вёсцы Банацкі Сокалач, дзе літаральна нядаўна завяршыўся фэстываль Rock Village за мір на Балканах.

Статуя легендарнага рэгі‑музыканта Боба Марлі зьявілася ў сербскай вёсцы Банацкі Сокалач, дзе літаральна нядаўна завяршыўся фэстываль Rock Village за мір на Балканах.

Зьехаліся на яго музыкі ня толькі з самой Сербіі, але і суседняй Харватыі. Цырымонія адкрыцьця помніка Бобу Марлі адбылася сярод ночы. Арганізатары кажуць, што ураджэнец Ямайкі Боб Марлі прапагандаваў у сваёй музыцы мір і талерантнасьць.

Сербскі музыка Ёван Маціч і харвацкі рокер‑вэтэран Дада Топіч сарвалі пакрывала са статуі, якая адлюстроўвае Марлі з гітарай і ўзьнятым уверх кулаком правай рукі.

Арганізатары кажуць таксама, што гэта першы ў Эўропе манумэнт, прысьвечаны Бобу Марлі.

У краінах былой Югаславіі трыдыцыя такога ўшанаваньня зорак шоў‑бізнэсу набірае моц. Ня так даўно ў адным сербскім мястэчку паставілі помнік Джоні Вайсмюлеру, выканаўцы ролі Тарзана.

Жыхары іншай сербскай вёскі, Жыцістэ, паставілі помнік легендарнаму Рокі. Ён мае ратаваць вёску ад пастаянных паводак, бо мясцовыя жыхары мяркуюць, што іх вёску нехта сурочыў.

У басьнійскім горадзе Мостар паставілі помнік Брусу Лі.

Яго паставілі як сымбаль непрыняцьця падзелу паводле этнічнай прыкметы, празь якую ў 1990‑ыя адбылася самая крывавая вайна ў Эўропе пасьля Другой сусьветнай.

Бі-Бі-Сі

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ноччу ў Беларусі былі мінусы. Дзе было халадней?

У Польшчы прапанавалі жорсткі законапраект: грамадзянства — пасля 10 гадоў на сталым ДНЖ, дэпартацыя — за два правапарушэнні63

«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі1

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі26

У Беларусі стварылі біячып для выяўлення алергіі1

Эстонскія палітыкі моцна раскрытыкавалі Зяленскага: запалохваючы краіны Балтыі, той не даб'ецца поспеху16

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?17

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць