Грамадства

Асуджаныя за салідарнасьць (фота)

Адбыліся суды над затрыманымі 17 сакавіка дэмакратычнымі актывістамі. Тых, хто ішоў на судовыя працэсы ў Маскоўскі суд да Юр’я Радзівіла і Юрася Бачышчы (выкладчыка, звольненага з БДПУ), затрымлівалі за наяўнасьць бел-чырвона-белых стужак і значкаў «За свабоду!»

Адбыліся суды над затрыманымі 17 сакавіка дэмакратычнымі актывістамі. Тых, хто ішоў на судовыя працэсы ў Маскоўскі суд да Юр’я Радзівіла і Юрася Бачышчы (выкладчыка, звольненага з БДПУ), затрымлівалі за наяўнасьць бел-чырвона-белых стужак і значкаў «За свабоду!». Абвінавачваньне ўсім выстаўлялі стандартнае – хуліганства («нецэнзурна лаяўся»).

Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча і Зьмітра Драздова асудзілі на 15 сутак арышту. Алесь Стральцоў запатрабаваў адваката, таму разгляд ягонай справы перанесьлі на 19 траўня. Аднак да суду яго пакінулі за кратамі. Крысьціну Шацікаву як маці 2 непаўнагадовых дзяцей не арыштавалі, а аштрафавалі на 2 базавыя велічыні. Пры затрыманьні байцы ПМСН (былы АМАП) разьбілі ёй вусны і парвалі куртку. За суткі пасьля затрыманьня «хуткая» двойчы (з камэры і з суду) вывозіла Шацікаву ў 9-ю больніцу з дыягназам «абвастрэньне гастрыту». Сама актывістка паведаміла, што ў яе запаленьне прыдаткаў.

Перад пачаткам суду над актывістамі 18 траўня была затрыманая Ірына Завадзкая.

Крысьціна Шацікава

Артур Фінькевіч

Зьміцер Драздоў

Алесь Стральцоў

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

Мітрапаліта Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок, Масква перавяла з Чэхіі ў бразільскае захалусце13

Міліцыянты патлумачылі, чаму не дэпартавалі кіроўцу «Гелендвагена» з Казахстана, што паркавалася на тратуары ў Мінску10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць