Усяго патроху2424

У Мінску набірае папулярнасць рух тых, хто нічога не плаціць за ежу. Як гэта працуе?

Фудшэрынг — гэта сацыяльна-экалагічны праект па выратаванні прыдатнай да ўжывання ежы ад утылізацыі і яе раздачы ахвотным бясплатна.

«Фудшэрынг» утварыўся ад англійскага слова foodsharing (ежа + дзяліцца). На Захадзе і ў Расіі гэты рух, які зарадзіўся ў Германіі, стаў неверагодна папулярным. Асноўная думка ініцыятывы — рацыянальнае выкарыстанне прадуктаў. Таму непатрэбную ежу можна аддаць бясплатна. Гэта не толькі дабрачыннасць, але і экалагічны праект. У свеце рух падтрымліваюць у асноўным кавярні, рэстарацыі, пякарні ды гатэлі.

У Берліне можна ўбачыць лядоўні на вуліцы, сюды кожны можа прынесці ежу, якая яму не патрэбна.

У Беларусі фудшэрынг знаходзіцца пакуль толькі ў сацыяльных сетках сярод людзей, якія маюць непатрэбныя прадукты. У крызіс рух набірае абароты, забіраюць абсалютна ўсё.

Мінская суполка «Фудшэрынг. Аддам ежу дарам Мінск» мае каля васьмі тысяч падпісантаў. У прэамбуле суполкі зазначана: «Звяртаем вашу ўвагу, што мы аддаем прадукты абсалютна бясплатна! Не прадаем і не просім нешта ў абмен або ў падзяку! Наша мэта — выратаваць добрую ежу ад памыйніцы і заадно дапамагчы іншым людзям».

Можна аддаваць прадукты добрай якасці, можна пачатыя ўпакоўкі ці ўласна прыгатаваную ежу, у якой хутка скончыцца тэрмін прыдатнасці. Нельга аддаваць лекі, алкаголь, сапсаваныя прадукты, або свежасць якіх вызначыць немагчыма (са сцёртымі тэрмінамі прыдатнасці).

А хто ж аддае ежу? Ёсць людзі, якія з’язджаюць з кватэры і не маюць магчымасці везці ежу з сабой, ёсць тыя, каму ежа казалася не да густу. А ў іншых проста пасля святаў засталося зашмат прадуктаў. Есць ахвотныя пачаць здаровы лад жыцця і прыбраць ўсё спакушальнае: сасіскі, печыва.

Разбіраюць прадукты звычайна за пару хвілін.

Зацікавіў нават кавалак пірага:

Жанчына купіла торт на рамантычную вячэру маладому чалавеку, але той не прыехаў. Торт забралі за пяць хвілін.

Порцыя бульбы са свінінай:

І шашлыкі ад беларускамоўнай вегетарыянкі:

Ежу звычайна забіраюць студэнты, адзінокія жанчыны з дзецьмі, людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Шмат тых, хто шукае прадукты для людзей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю або для бадзяжных жывёлаў ды прытулкаў.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць