Надвор'е66

На ўсе доўгія выходныя абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, у панядзелак рэзка пахаладае

На ўсе выходныя абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Reuters.com

7 мая, у нядзелю, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты. Ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу ў асобных раёнах, днём па паўднёвай палове рэспублікі навальніцы. У дзённы час пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, град. Днём у асобных раёнах краіны шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература ноччу + 6 … + 13°С; днём + 16 … + 22°С, па Гомельскай вобласці да + 25°С, у паўночных раёнах краіны + 9 … + 15°С.

У Мінску - часам дажджы (імавернасць 80-90%), магчыма навальніца (імавернасць навальніцы 20-30%). Тэмпература ноччу + 9 … + 11° С, днём + 16 … + 18°С.

8 мая, у панядзелак, рэзка пахаладае.

На большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы, ноччу і раніцай у паўночных раёнах — з мокрым снегам. У асобных раёнах краіны моцныя ападкі, узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Тэмпература ноччу + 2 … + 9°С, днём + 4 … + 11°С; па паўднёвым усходзе на працягу сутак + 10 … + 14°С, днём месцамі да + 17°С.

У Мінску - дождж, ноччу і раніцай працяглы моцны дождж. Тэмпература ноччу + 5 … + 7°С, днём каля + 7°С.

9 мая, у аўторак, ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а на астатняй тэрыторыі краіны ў асобных раёнах, днём на большай частцы Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі - дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Тэмпература ноччу 0 … + 6°С, пры праясненнях да -3°С; днём + 3 … + 10°С.

У Мінску раніцай і днём кароткачасовыя ападкі - дождж, мокры снег. Тэмпература ноччу + 1 … + 3 ° С, днём каля + 5 … + 7 ° С.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу9

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр2

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас3

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы34

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі2

Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?1

Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць8

Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі48

Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове14

У Трампа застаўся тыдзень, каб вырашыць лёс вайны з Іранам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу9

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць